wd wp Пошук:

Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў

Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў — вышэйшая навучальная ўстанова ў г. Мінску. Рыхтуе спецыялістаў у галіне тэатральнага, выяўленчага, дэкаратыўна-прыкладнога, кіна-, тэлемастацтва і іншых відаў экранных мастацтваў і дызайну.

Двор Акадэміі мастацтваў

Гісторыя

У 1945 годзе па распараджэнні Савета народных камісараў СССР № 9971-р ад 29 чэрвеня 1945 г. Саўнаркаму Беларускай ССР і Камітэту па справах мастацтваў пры Саўнаркаме СССР дазволена арганізаваць у 1945 годзе ў г. Мінску тэатральны інстытут з кантынгентам прыёму на першы курс 90 навучэнцаў. Пастановай Савета Народных Камісараў Беларускай ССР № 1217 ад 20 жніўня 1945 г. быў арганізаваны Беларускі дзяржаўны тэатральны інстытут. 12 лістапада 1945 года 27 студэнтаў акцёрскага аддзялення прыступілі да заняткаў у памяшканні Мінскага педагагічнага інстытута. У 1949 годзе адбыўся першы выпуск акцёраў драматычнага тэатра.

У 1953 годзе Пастановай Бюро ЦК КП(б)Б № 155 ад 28 красавіка 1952 года Беларускі дзяржаўны тэатральны інстытут рэарганізаваны ў Беларускі дзяржаўны мастацкі інстытут. Па загадзе Міністэрства культуры СССР № 1359 ад 28.07.1953 з 1 верасня 1953 адкрываецца мастацкі факультэт са спецыяльнасцямі «Жывапіс», «Графіка», «Скульптура» (першы выпуск спецыялістаў па названых спецыяльнасцях адбыўся ў 1959 годзе). Былі створаны кафедры графікі, выяўленчага мастацтва, скульптуры. У 1956 годзе на мастацкім факультэце адкрыта спецыяльнасць «Тэатральна-дэкарацыйнае мастацтва» (першы выпуск адбыўся ў 1962 годзе), у гэтым жа годзе створана кафедра рэжысуры.

У 1957 годзе арганізавана кафедра акадэмічнага малюнка, а таксама ў выніку рэарганізацыі кафедры выяўленчага мастацтва заснавана кафедра жывапісу.

У 1958 годзе набраны першы курс студэнтаў спецыяльнасці «Рэжысура драматычнага мастацтва» (першы выпуск адбыўся ў 1963 годзе). У 1959 годзе загадам Міністра культуры БССР № 261 ад 17.07.1959 «Аб адкрыцці рэжысёрскага факультэта пры БДТМІ і арганізацыі кафедры рэжысуры ў адпаведнасці з распараджэннем Савета Міністраў БССР № 855-р ад 8 ліпеня 1959» быў адкрыты рэжысёрскі факультэт, а таксама вячэрняе аддзяленне па спецыяльнасцях «Жывапіс», «Скульптура», «Графіка», «Тэатральна-дэкаратыўнае мастацтва».

У 1961 годзе на вячэрняе аддзяленне мастацкага факультэта набраны першы курс на новыя спецыяльнасці дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва: «Кераміка», «Праектаванне інтэр’ера і мэблі», «Мастацкая апрацоўка тканін», «Манументальна-дэкаратыўны роспіс».

У 1962 годзе адкрыта завочнае аддзяленне па спецыяльнасцях «Тэатразнаўства», «Тэорыя і гісторыя замежных мастацтваў». Адкрыта аспірантура. Кафедра дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва падзелена на кафедру манументальна-дэкаратыўнага роспісу і кафедру керамікі.

У 1964 годзе на аддзяленні дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва мастацкага факультэта пачата дзённае навучанне па спецыялізацыях «Кераміка», «Праектаванне інтэр’ера і мэблі», «Мастацкая апрацоўка тканін», «Манументальна-дэкаратыўны роспіс».

У 1965 годзе была адкрыта спецыялізацыя «Мастацкае канструяванне» пры кафедры інтэр’ера і абсталявання.

У 1967 годзе пачалася падрыхтоўка мастакоў (дызайнераў) для прамысловасці. На тэатральным факультэце адкрыта спецыялізацыя «Рэжысура народнага тэатра» з вочнай і завочнай формамі навучання. Адбыўся першы выпуск мастакоў па праектаванні мэблі. Адкрыта кафедра прамысловага мастацтва.

У 1968 годзе набраны першы курс па спецыялізацыі «Кіраўнік самадзейнага тэатральнага калектыву», адбыўся першы выпуск мастакоў па праектаванні інтэр’ера.

У 1970 годзе першы набор студэнтаў на аддзяленне мастацкай апрацоўкі металу кафедры манументальна-дэкаратыўнага мастацтва.

У 1971 годзе па загадзе Мінвну БССР № 528 ад 14 снежня 1970 г. з 1 студзеня 1971 гады ў БДТМІ адкрываецца тэатральны факультэт «у мэтах павышэння якасці падрыхтоўкі спецыялістаў па тэатразнаўству, рэжысёрскаму і акцёрскаму майстэрству і культурна-асветніцкай працы, а таксама паляпшэння навучальнага працэсу па гэтых спецыяльнасцях». Пачалася падрыхтоўка замежных студэнтаў.

У 1974 годзе набраны першы курс па спецыялізацыі «Рэжысура тэлебачання».

У 1975 годзе набраны першы курс па спецыялізацыі «Акцёр тэатра лялек». Створана кафедра манументальна-дэкаратыўнага роспісу, пазней пераназваная ў кафедру манументальна-дэкаратыўнага мастацтва.

У 1976 годзе па загадзе Мінвну БССР № 275 ад 22 мая 1976 г. з 1 верасня 1976 г мастацкі факультэт падзелены на мастацкі факультэт і мастацка-прамысловы факультэт.

У 1977 годзе пачалася падрыхтоўка мастакоў па спецыяльнасцях «Прамысловая графіка і ўпакоўка», «Праектаванне выставак і рэкламы» на кафедры праектавання выставак і рэкламы.

У 1980 годзе адкрыты вучэбны тэатр.

У 1985 годзе быў адкрыты музей.

У 1987 годзе быў набраны першы курс па спецыялізацыі «Акцёр тэатра лялек» (завочная форма навучання). Кафедра прамысловага мастацтва перайменаваная ў кафедру дызайну.

У 1988 годзе пры кафедры манументальна-дэкаратыўнага мастацтва створана спецыяльнасць «Праектаванне вырабаў тэкстыльнай і лёгкай прамысловасці». Кафедра праектавання выставак і рэкламы перайменаваная ў кафедру выяўленчых сродкаў агітацыі і рэкламы.

У 1989 годзе на рэжысёрскае аддзяленне тэатральнага факультэта набраны першы курс па спецыялізацыях «Рэжысура мастацкага фільма», «Рэжысура дакументальнага фільма» (вочная форма навучання), на акцёрскае аддзяленне — «Акцёр драматычнага тэатра і кіно» (завочная форма навучання).

У 1992 годзе набраны першы курс па спецыялізацыях «Рэжысура мультыплікацыйнага фільма», «Кінааператарства», «Тэлеаператарства» (завочная форма навучання), «Выяўленчае рашэнне фільма», «Мастацтвазнаўства» (вочная форма навучання).

У 1993 годзе адкрыта асістэнтура-стажыроўка. Створана кафедра мадэлявання адзення і мастацкага ткацтва. Набраны першы курс па спецыялізацыях «Гісторыя і тэорыя тэатра», «Тэлеаператарства» (вочная форма навучання), «Гукарэжысура» (завочная форма навучання).

У 1994 годзе кафедра майстэрства акцёра і кафедра рэжысуры рэарганізаваны ў адну кафедру майстэрства акцёры і рэжысуры. Створана кафедра кінатэлемастацтва. Мастацка-прамысловы факультэт перайменаваны ў факультэт дызайну. Набраны першы курс па спецыялізацыі «Тэатральна-дэкаратыўны жывапіс» (кваліфікацыя «Мастак тэатра лялек»).

У 1996 годзе на тэатральны факультэт набраны першы курс па спецыялізацыях «Акцёрскае майстэрства музычнага тэатра», «Рэжысура музычнага тэатра».

У 1997 годзе створаны аддзел выхаваўчай работы з моладдзю, а таксама рэдакцыйна-выдавецкі аддзел.

У 1998 годзе факультэт дызайну перайменаваны ў факультэт дызайну і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

У 1999 годзе кафедра майстэрства акцёра і рэжысуры рэарганізавана ў кафедру майстэрства акцёра, кафедру рэжысуры, кафедру сцэнічнай мовы і вакалу.

У 2000 годзе на факультэце дызайну і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва створана кафедра малюнка, жывапісу і скульптуры.

У 2001 годзе ў Акадэміі створаны Савет па абароне дысертацый па спецыяльнасці «Дызайн і тэхнічная эстэтыка». Адкрыты падрыхтоўчыя курсы для тых, хто паступае ў БДАМ. Беларуская акадэмія мастацтваў перайменаваная ў Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў.

У 2002 годзе на факультэце дызайну і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва створана навукова-творчая лабараторыя па камп’ютарным дызайнерскім праектаванні. Першы набор на спецыялізацыю «Тэлерэклама». Створана кафедра фізвыхавання.

У 2003 годзе створана кафедра тэорыі і гісторыі дызайну. Кафедра мадэлявання адзення і мастацкага ткацтва рэарганізавана ў кафедру касцюма і тэкстылю. Кафедра праектавання выставак і рэкламы рэарганізавана ў кафедру графічнага дызайну. Адбыліся першыя наборы на напрамкі спецыяльнасці «Дызайн (віртуальнага асяроддзя)» і «Рэжысура тэатра (эстрада)».

У 2004 годзе створана вучэбная кінавідэастудыя кафедры кінатэлемастацтва. Адкрыта дактарантура. Адкрыта магістратура па спецыяльнасцях «Мастацтвазнаўства», «Дызайн». Першы набор на спецыялізацыю «Фатаграфіка».

У 2005 годзе адкрыты факультэт павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў. Адбыліся першыя наборы на спецыялізацыі «Экспазіцыйны дызайн», «Кінатэлезнаўства». Вучэбны тэатр атрымаў статус Тэатра-студыі імя Е. Міровіча. У 2007 годзе кафедра дызайну перайменаваная ў кафедру прамысловага дызайну. Адкрыта галерэя «Акадэмія». У 2008 годзе кафедра кінатэлемастацтва рэарганізавана ў кафедру рэжысуры кіно і тэлебачання і кафедру кінатэлеаператарства. Першы набор на спецыяльнасць «Манументальна-дэкаратыўнае мастацтва (рэстаўрацыя)». Створаны аддзел міжнародных сувязяў.

У 2010 годзе створаны факультэт экранных мастацтваў, навукова-даследчы аддзел, кафедра менеджменту, гісторыі і тэорыі мастацтваў. Першы набор на спецыяльнасць «Мастацтвазнаўства (кінатэлевытворчасць)». У 2011 годзе на факультэце экранных мастацтваў арганізавана кафедра гукарэжысуры.

2020—2021 гады

Пасля масавых фальсіфікацый на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, жорсткага разгону акцый пратэстаў, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, шматлікія студэнты акадэміі падтрымалі пратэсты. 26 кастрычніка па закліку Святланы Ціханоўскай яны далучыліся да агульнанацыянальнай забастоўкі. 27 кастрычніка Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў адлічваць усіх студэнтаў і звальняць выкладчыкаў, якія прымаюць удзел у несанкцыянаваных акцыях[1].

БДАМ стала першай ВНУ, дзе пачалі адлічваць бастуючых студэнтаў пасля загаду Лукашэнкі. Увечары таго ж дня стала вядома пра адлічэнні студэнтаў акадэміі[2]. Кіраўніцтва факультэта дызайну адмовілася адлічваць сваіх студэнтаў, але загады былі аформлены ў абыход дэканата. Таксама прынцыпова адмовілася падпісвацца пад загадам аб адлічэнні студэнтаў прарэктарка па вучэбнай працы, мастацтвазнаўца Алена Бохан[3]. 30 кастрычніка стала вядома пра адкрыты ліст, у якім больш за 60 супрацоўнікаў Акадэміі мастацтваў запатрабавалі аднавіць адлічаных студэнтаў, не чыніць перашкод для мірных сходаў[4].

Дзеянні кіраўніцтва ўніверсітэта былі асуджаныя на міжнародным узроўні[5][6].

21 чэрвеня 2021 года рэктар Міхаіл Баразна быў унесены ў спіс беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю ЕС[7]. Паводле рашэння ЕС Баразна «нясе адказнасць за рашэнне адміністрацыі ўніверсітэта адлічыць студэнтаў за ўдзел у мірных акцыях пратэсту», пастановы аб чым былі прыняты пасля закліку Лукашэнкі 27 кастрычніка 2020 года адлічаць студэнтаў універсітэтаў, якія ўдзельнічаюць у акцыях пратэсту і страйках, — рэпрэсіі супраць грамадзянскай супольнасці і падтрымку рэжыму Лукашэнкі[прыбраць шаблон][8].

Будынак

План 1-га паверха
Будынак акадэміі

Будынак акадэміі — твор савецкай архітэктуры з элементамі класіцызму. Пяціпавярховы Г-падобны ў плане будынак (5-ы паверх надбудаваны ў 1977 годзе) на перакрыжаванні вуліцы Сурганава і праспекта Незалежнасці[9] пабудаваны па праекце архітэктара Я. Шапіры[10] як навучальны корпус Мінскага фінансавага тэхнікума. Бакавыя крылы, што разыходзяцца па ўзаемаперпендыкулярных вуліцах, у месцы свайго перасячэння аб’яднаны магутным вуглавым рызалітам. Галоўны ўваход вылучаны буйным на ўзроўні 2—4-га паверхаў чатырохкалонным порцікам карынфскага ордара, завершаным масіўным антаблементам. Сцены 1-га паверха раскрапаваны пад руст, у абліцоўцы цокаля выкарыстаны мармур. Аконныя праёмы аформлены простым абрамленнем, якое кантрастна вылучаецца на тэракотавым фоне сцен[9].

Планіровачнае ядро будынка — вестыбюльная група, якая складаецца з авальнага фае і параднай трохмаршавай лесвіцы. Планіроўка калідорная з двухбаковым размяшчэннем аўдыторый і службовых памяшканняў. У тарцах дадатковыя лесвічныя клеткі. 3 боку двара да будынка прымыкае крыло канцэртнай і спартыўнай залаў[9].

Кіраўніцтва

Структура

Факультэты і кафедры

Іншыя падраздзяленні

Вядомыя выкладчыкі

Колішнія

Цяперашнія

Дактары honoris causa

Вядомыя выпускнікі

Акцёры, рэжысёры, тэатральныя дзеячы

Мастакі

Дызайнеры

Дзеячы кінематографа

Дзеячы тэлебачання і радыё

Мастацтвазнаўцы

Іншыя

Зноскі

  1. Лукашэнка запатрабаваў адлічваць і звальняць пратэстуючых студэнтаў, медыкаў, рабочых
  2. «Калі хочаце, ідзіце ў палітычную ВНУ». З Акадэміі мастацтваў адлічылі студэнтаў.
  3. Прарэктарка Акадэміі мастацтваў прынцыпова адмовілася падпісваць загад аб адлічэнні студэнтаў.
  4. Прарэктар Акадэміі мастацтваў і яшчэ больш за 60 супрацоўнікаў запатрабавалі аднавіць адлічаных студэнтаў // Наша Ніва 30 кастрычніка 2020
  5. As students protest, Belarusian universities aid regime crackdown(англ.) . Times Higher Education(укр.) бел. (2 кастрычніка 2020). Праверана 17 снежня 2020.
  6. 2020-10-20 Minsk State Linguistic University, Belarusian State University of Culture and Arts, Brest State Technical University(англ.) . Scholars at Risk(англ.) бел.. Праверана 17 снежня 2020.
  7. МГ/АА. Евросоюз утвердил новый пакет санкций против представителей Беларуси. Кто в списке?(руск.) . Белсат (21 чэрвеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 27 чэрвеня 2021. Праверана 27 чэрвеня 2021.
  8. COUNCIL IMPLEMENTING REGULATION (EU) 2021/997 — EUR-Lex(англ.) бел., 21.06.2021
  9. 1 2 3 А. М. Кулагін, Т. Р. Чуракова. 151. Будынак Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — Мінск. — 333 с.: іл. — ISBN 5-85700-006-8.
  10. Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др.. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Вікіпедыя:Запыты на пераклад з тарашкевіцы
Вікіпедыя:Запыты на пераклад з украінскай
Вікіпедыя:Артыкулы з неактуальным шаблонам Не перакладзена
Праспект Незалежнасці (Мінск)
Гісторыка-культурныя каштоўнасці Рэспублікі Беларусь
1945 год у Мінску
Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1945 годзе
Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў
Універсітэты паводле алфавіта