wd wp Пошук:

Уладзімір Васільевіч Уродніч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Уродніч. Уладзімір Васільевіч Уродніч (нар. 22 мая 1942, хутар Лучкі, каля вёскі Вялікія Арлы Столінскага раёна) — беларускі жывапісец.

Біяграфія

У 16 гадоў паступіў ў Мінскае мастацкае вучылішча, дзе першыя яго настаўнікі А. Галоўчанка, А. Шаўчэнка навучылі юнака майстэрству малюнка, жывапісу, кампазіцыі.

У 1963 годзе з благаслаўлення народнага мастака Беларусі Паўла Васільевіча Масленікава Уладзімір Уродніч быў прыняты ў дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут. У сценах БДТМІ фарміраваўся не толькі рамеснік, а чалавек з шырокім светапоглядам, добрым густам, грамадзянскай пазіцыяй.

Уладзімір лічыць, што асваеннем традыцый беларускага станкавага жывапісу і ўдасканаленнем свайго каларыту, тэхнікі, майстэрства малюнка ён абавязаны педагогам I. Ахрэмчыку, Н. Воранаву, А. Казлоўскаму, якія заклалі маладому мастаку арыенціры творчага развіцця.

Пасля пятага курса інстытута ў 1971 ён быў запрошаны на працу ў Міністэрства культуры Беларусі, але творчую работу ў жыцці лічыў галоўнай. Вольны час праводзіў у напружанай рабоце ў майстэрні, выхадныя дні насычваліся пленэрам.

Значнае месца ў яго творчасці займае тэматычная карціна на героіка-патрыятычную тэму: «Дарогамі Перамогі» (1972), «Сынам нашым» (1978), «Думы аб былым» (1981), «Вышыня» (1985), «На хлебаробным полі» (1987), «Лістапад» (1995), «…і агні партызанскіх кастроў» (2000). Гэтыя палотны вылучаюцца кантрастным вырашэннем кампазііцыйнай структуры. У іх прасочваецца ўважлівае стаўленне да малюнка, што дапамагае жывапісцу канструяваць дэталь твора, як пераканаўчы элемент мастацкай праўды.

У жывых апаэтызаваных пейзажах роднай вёсачкі Уладзімір Уродніч карыстаецца светлай каляровай гамай. Пражыўшы большую частку жыцця ў горадзе, мастак застаўся ў душы хутаранінам, які ўсё ўспрымае праз акенца сваёй хаты, куды перыядычна ён вяртаецца не толькі фізічна, але і ў думках.

Дзіцячыя ўспаміны шырока адлюстраваны ў яго цыкле «Людзі Століншчыны». У карцінах: «Над ракой Вятліцай», «На берагах Гарыні», «Рытмы Прыпяці», «Дарога майго юнацтва», «У Лучках ідзе дождж», «Апошнія яблыкі бабкі Тэклі», «Тумановая раніца», «На Палессі гоман» і інш. адлюстраваны тыповыя сцэны сялянскага жыцця, быт якога ён добра ведае. На першае месца мастак выстаўляе чалавечую дзейнасць. Ім, сваім землякам, прысвяціў ён шэраг партрэтаў: «Акно мацярынскае», «Старшыня калгаса. Ляшук», «П. Амяльчук», «Вясёлка надзеі. М. Дрынеўскі», «Натхненне. Н. Загорская» і інш. Глыбокае спачуванне звычайным чалавечым перажыванням дапамагае мастаку пазбегнуць надуманасці. Характэрныя рысы стылю мала мяняюцца ў яго творчым жыцці. У 1990-я гады ён напісаў палотны на чарнобыльскую тэму: «Трывожны крык» (1990), «Пах бэзу» (1996), «У садзе» (2000). У апошнія гады Уладзімір Уродніч звяртаецца да гістарычнай спадчыны. Палотны «Калі я на пошце служыў ямшчыком» (1999) прысвяціў паэту Уладзіміру Сыракомлі, «Раніца Гарыні» — 900-годдзю Давыд-Гарадка. Яго вабяць дыялогі па ўсім спектры чалавечых узаемаадносін. Трагедыя, звязаная з лёсам кінарэжысёра А. Бубашкіна (зяць мастака), значна скарэкціравала накірунак творчасці жывапісца. Гэтаму здарэнню ён прысвяціў восем работ, у аснову якіх ляглі разважанні мастака аб ролі чалавечай асобы ў перыяд распаду пастулатаў маралі.

Уладзімір Уродніч лічыць, што мастацтва ў перыяд разбурэння грамадскіх і дзяржаўных асноў павінна заставацца на баку дабрыні, спагадлівасці і павагі да Чалавека. I ў пошуках адэкватнага адлюстравання гэтага ён гатовы і надалей ісці шляхам спасціжэння, сцвярджаючы перавагу дабрыні над злом.

Праца

1971—2002 на розных пасадах Міністэрства культуры;

1979—1980 першы сакратар праўлення Саюза мастакоў БССР;

2003—2010 дэкан мастацкага факультэта Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў;

2003—2013 выкладчык спецдысцыплін «Жывапіс» і «Кампазіцыя» на кафедры жывапісу мастацкага факультэта Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў;

З 2010 старшыня творчага аб’яднання «Традыцыя» Беларускага саюза мастакоў.

Узнагароды

Персанальныя выстаўкі

Удзел у асноўных мастацкіх выстаўках

Работы знаходзяцца ў калекцыях

Бібліяграфія

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Дэканы БДАМ
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 22 мая
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Столінскім раёне
Катэгорыя·Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А. К. Глебава
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы мастацтваў Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Мастакі Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1942 годзе