wd wp Пошук:

Аляксандр Георгіевіч Длатоўскі

Аляксандр Георгіевіч Длатоўскі (нар. 24 красавіка 1938, Мінск) — беларускі дызайнер, выкладчык.

Біяграфія

Скончыў Мінскі архітэктурна-будаўнічы тэхнікум па спецыяльнасці архітэктура (1958). Скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (цяпер Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў) па спецыяльнасці «Прамысловае мастацтва» (1971).

з 1961 г. працаваў у дзяржаўным праектным інстытуце «Мінскпраект». Мастак-канструктар на станкабудаўнічым заводзе імя Кастрычніцкай рэвалюцыі (1964—1966). Вядучы мастак-канструктар, загадчык лабараторыяй тэхнічнай эстэтыкі ў канструктарскім бюро дакладнага электроннага машынабудавання (1966—1971). З 1971 года працаваў у Беларускім філіяле НДІТЭ — вядучы мастак-канструктар, галоўны мастак-канструктар праектаў аддзела машынабудавання, загадчык аддзелам тавараў народнага спажывання, кіраўнік аддзела тавараў народнага спажывання пры Мінгарвыканкаме (Гарадскі каардынацыйны цэнтр па таварах народнага спажывання). Старшыня Беларускага саюза дызайнераў (1987—1995). Дырэктар Беларускага нацыянальнага дызайн-цэнтра (1992—1996). З 1991 года кіраўнік творчай дызайн студыі «Д». Дэкан факультэта дызайну Беларускай акадэміі мастацтваў (1998). Дацэнт кафедры прамысловага дызайну Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў (2000—2009). Дацэнт кафедры дызайну БДУ (2009). Член міжнароднай асацыяцыі Саюза Дызайнераў (1994). Дарадца па пытаннях дызайну Беларускай акадэміі архітэктуры (2000).

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Дызайнеры Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1938 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза дызайнераў
Катэгорыя·Выкладчыкі БДУ
Катэгорыя·Нарадзіліся 24 красавіка
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага архітэктурна-будаўнічага каледжа
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Выкладчыкі Беларускай акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Супрацоўнікі Мінскпраекта