wd wp Пошук:

Галіна Пятроўна Маркіна

Галіна Пятроўна Маркіна (нар. 23 лістапада 1934, Варонеж — 27 кастрычніка 1985) — беларуская актрыса. Народная артыстка БССР (1976)[1].

Біяграфія

Нарадзілася 23 лістапада 1934 года ў Варонежы. Бацька — Пётр Аляксандравіч Маркін (1903—1958), заслужаны артыст БССР (1955); маці — Вольга Сцяпанаўна Захарава (1908—1981), заслужаная артыстка БССР (1955)[2].

Скончыла Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (1956, педагог Дз. Арлоў), адначасова — філалагічны факультэт Варонежскага ўніверсітэта. З 1956 года — актрыса Брэсцкага тэатра імя ЛКСМБ, з 1959 года працавала ў Беларускім тэатры імя Я. Купалы, з 1961 года — у Беларускім тэатры імя Я. Коласа.

Выконвала ролі гераінь у сучасным і класічным рэпертуары. Найлепшыя ролі ў беларускай драматургіі: Зося Савіч, Марозава («Сэрца на далоні», «Крыніцы» паводле І. Шамякіна), Корзун («Вайна пад стрэхамі» паводле А. Адамовіча), Маці («Зацюканы апостал» А. Макаёнка). З іншых роляў: Жэнька Шульжэнка («Фабрычная дзяўчына» А. Валодзіна), Ксеня («Разлом» Б. Лаўранёва), Соф’я («Зыкава» М. Горкага), Спірыдонава («Шостага ліпеня» М. Шатрова), Марыя Сцюарт (аднайменная п’еса Ф. Шылера), Беатрычэ («Многа шуму з нічога» У. Шэкспіра), Анісся («Улада цемры[ru]» Л. Талстога).

Памерла 27 кастрычніка 1985 года.

Зноскі

  1. Белорусская ССР, краткая энциклопедия: Биографический справочник. 1982
  2. 11 ліпеня 2018 г. — 110 гадоў з дня нараджэння Вольгі Сцяпанаўны Захаравай (1908—1981), заслужанай артысткі БССР (1955)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Варонежы
Катэгорыя·Народныя артысты Беларускай ССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Кінематаграфісты без IMDb
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Памерлі 27 кастрычніка
Катэгорыя·Актрысы СССР
Катэгорыя·Постаці Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 лістапада
Катэгорыя·Актрысы XX стагоддзя
Катэгорыя·Памерлі ў 1985 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1934 годзе
Катэгорыя·Постаці Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Актрысы Беларусі
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Артыкулы пра тэатральных дзеячаў без партрэтаў