wd wp Пошук:

Святлана Пятроўна Вінакурава

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Вінакурава.

Святлана Пятроўна Вінакурава (нар. 3 студзеня 1953, в. Дзмітравічы, Бярэзінскі раён, Мінская вобласць) — беларускі філосаф, сацыёлаг, чыноўніца. Доктар філасофскіх навук, прафесар.

Біяграфія

Скончыўшы школу з залатым медалём, у 1969 годзе паступіла на філасофскае аддзяленне Белдзяржуніверсітэта, які скончыла ў 1974 годзе, атрымаўшы дыплом з адзнакай. Затым паступіла ў аспірантуру Інстытута філасофіі і права Акадэміі навук БССР, скончыўшы яе ў 1978 годзе. У 1980 годзе прысуджана ступень кандыдата філасофскіх навук. Працавала ў Інстытуце філасофіі і права Акадэміі навук БССР малодшым і старшым навуковым супрацоўнікам, паралельна выкладала ў вышэйшых навучальных установах. У 1988—1990 гадах — дацэнт кафедры філасофіі Мінскага педагагічнага інстытута імя М. Горкага. У 1990—1993 гадах праходзіла навучанне ў дактарантуры Інстытуце філасофіі і права Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі, у 1994—1995 гадах загадвала кафедрай, якая ажыццяўляла падрыхтоўку аспірантаў і суіскальнікаў. З 1995 года — дарадца-кансультант галоўнага ўпраўлення грамадска-палітычнай інфармацыі, галоўны дарадца эканамічнага ўпраўлення Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. У 2002 годзе была прызначана начальнікам галоўнага ўпраўлення кантролю за працай галін сацыяльнай сферы Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь.

З 2006 года працуе першым прарэктарам Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.

Навуковая дзейнасць

За перыяд працы ў Акадэміі мастацтваў апублікавала шэраг навуковых работ. Прыняла ўдзел у працы I з’езда вучоных Рэспублікі Беларусь, III Форуму навуковай і творчай інтэлігенцыі краін СНД (2008, Душанбэ). Вядзе навукова-арганізацыйную працу.

Матэрыялы і высновы навукова-даследчай працы ўключаны ў 11 аўтарскіх выданняў, 2 манаграфіі, 4 энцыклапедычныя даведнікі, 5 падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў (усяго каля 200 публікацый). Падрыхтавала двух кандыдатаў філасофскіх навук, кіруе аспірантамі і суіскальнікамі. Навуковыя інтарэсы звязаны з філасофска-этычнай праблематыкай, распрацоўкай метадалагічных падыходаў да даследавання маральнай практыкі. Асноўныя навуковыя працы звязаны з пытаннямі маральнага развіцця асобы, абгрунтаваннем асаблівасцей гуманітарных ведаў і неабходнасці павышэння прэстыжу філасофскіх навук у сучасным грамадстве. Член экспертнага савета пры Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Узначальвае Каардынацыйны савет па навуковай дзейнасці ў сферы культуры і мастацтва пры Міністэрстве культуры. Член аргкамітэта штогадовай Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Культура. Навука. Творчасць». Член экспертнага савета ВАК.

Грамадска-палітычная дзейнасць

У пачатку 2010-х гадоў была старшынёй грамадскага аб’яднання «Дыялог Еўразія»[1]. У 2020 годзе спрычынілася да выключэння з Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў шэрагу студэнтаў за «парушэнне правілаў унутранага распарадку» (фактычна — за ўдзел у пратэстах супраць гвалту і фальсіфікацый на выбарах), патлумачыўшы: «У іх былі лялькаводы, хтосьці імі кіраваў з дарослых людзей, яны не здольныя ўзначаліць вось такі палітычны рух»[2].

Узнагароды

Зноскі

  1. https://beldumka.belta.by/isfiles/000167_490395.pdf
  2. https://belisrael.info/?p=31214

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Дактары філасофскіх навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 3 студзеня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Філосафы Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1953 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Выпускнікі БДУ
Катэгорыя·Выкладчыкі Беларускай акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бярэзінскім раёне
Катэгорыя·Сацыёлагі Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў