wd wp Пошук:

Аляксей Анатолевіч Ляляўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ляляўскі. Аляксей Анатолевіч Ляляўскі (нар. 2 лютага 1957, Мінск) — беларускі рэжысёр тэатра лялек, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь, лаўрэат Нацыянальнай тэатральнай прэміі.

Біяграфія

Сын беларускага рэжысёра А. А. Ляляўскага. Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут у 1980 годзе. З 1979 года ў Беларускім дзяржаўным тэатры лялек, з 1986 года галоўны рэжысёр. У 1982—1986 гадах галоўны рэжысёр Магілёўскага абласнога тэатра лялек. Адначасова з 1989 года выкладае ў Беларускай акадэміі мастацтваў.

Творчасць

Рэжысёр з адметным бачаннем мастацтва тэатра лялек. Значнае месца ў яго творчасці займаюць сучасныя інсцэніроўкі дзіцячай класікі. Сярод пастановак для дзяцей: у Магілёўскім тэатры — «Віні-Пух і ўсе, усе, усе…» паводле А. Мілна (1982), «Дзіўныя прыгоды ката ў ботах» Н. Слепаковай паводле Шарля Перо (1984), «Дзед і жораў» Віталя Вольскага (1985); Беларускім дзяржаўным — «Салавей» паводле Х. К. Андэрсена (1980), «Граф Глінскі-Папялінскі» Артура Вольскага (1987), «Прыгоды Бураціна ў краіне дурняў» паводле А. Талстога і «Папялушка, ці перамога дабрачыннасці» Ж. Маснэ (1991) і інш. З пастановак для дарослых: «Зорка і смерць Хаакіна Мур’еты» Пабла Неруды (1980), «Трыстан і Ізольда» паводле сярэдневяковай легенды (1983), «Майстар і Маргарыта» паводле М. Булгакава (1987), «Бура» У. Шэкспіра, «Сымон-музыка» паводле Якуба Коласа (абедзве 1990), «Прывіды каляднай ночы» («Цар Ірад») Г. Барышава (1993), «Ганэле» Г. Гаўптмана (1999) і інш.

Ставіў спектаклі ў тэатрах Літвы, Нідэрландаў, Польшчы, Расіі, Славеніі.

Узнагароды

Зноскі

  1. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 21 мая 2009 года № 260 «Аб узнагароджанні дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь»

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Кінематаграфісты без IMDb
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1957 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Выкладчыкі Беларускай акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 лютага
Катэгорыя·Лаўрэаты Нацыянальнай тэатральнай прэміі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Постаці Беларускага дзяржаўнага тэатра лялек
Катэгорыя·Тэатральныя рэжысёры Беларусі
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Артыкулы пра тэатральных дзеячаў без партрэтаў