wd wp Пошук:

Яніна Уладзіміраўна Мелехава

Яніна Уладзіміраўна Мелехава (народж. Буйко); (нар. 9 сакавіка 1985, Барысаў) — беларуская і расійская актрыса тэатра і кіно, тэатральны педагог.

Біяграфія

Нарадзілася ў Барысаве. Бацька — тэатральны рэжысёр, маці — балетмайстар. У 2006 годзе скончыла тэатральны факультэт Беларускай Дзяржаўнай акадэміі мастацтваў па спецыяльнасці «акцёр тэатра і кіно», майстэрня Ф. С. Варанецкага[1].

У 2006—2007 актрыса ў «Тэатры на Пакроўцы». З 2008 года — актрыса Маскоўскага музычнага тэатра для дзяцей і моладзі «Экспромт»[2].

З 2009 года — педагог па харэаграфіі і акцёрскаму майстэрству ў студыі эстэтычнага выхавання пры тэатры «Экспромт».

З 2018 года ў «Тэатры Луны» выконвае ролю Мэрылін Манро — «Трагедыя маленькай дзяўчынкі» (реж. Яніна Мелехава) и Лілю Брык — мюзыкл «Маякоўскі» (реж. Ал. Рыхлаў)[3][4].

Аўтар тэатральных асветніцкіх праектаў[5].

З 2004 года пачала здымацца ў кіно, — з поспехам дэбютавала ў карціне «Тэрыторыя супраціўніцтва. Вайна» («Беларусьфільм»). У 2008 знялася ў фільме Валерыя Тадароўскага «Стылягі»[6][7]. У рэкламе «Мегафона» адыграла Мэрылін Манро (2018).

Аб цяперашняй акцёрскай прафесіі выказваецца так

Зараз на кастынгу чакаюць ужо гатовага артыста: вось зойдзе чалавек, і адразу будзе зразумела, што гэта «наш герой». А нешта спецыяльна выцягваць з артыста ніхто не будзе. Ёсць акцёры, у якіх настолькі яркая індывідуальнасць і знешнасць, што ім цяжка мяняцца. Нават калі яны згуляюць не ўласцівую ім ролю, гэта не стане глабальным пераўвасабленнем. У мяне, на шчасце, атрымліваецца. Гэта і плюс, і мінус. Для гэтага і ёсць самопробы, якія я люблю… Для развіцця кіно ўсё ж такі вельмі важная прадзюсарская думка, масавасць, акупнасць. Таму што кіно — гэта ў прынцыпе вельмі дорага. І, на жаль, тэатр таксама пераходзіць на гэтыя прынцыпы. У выніку ў тэатр ужо пачалі трапляць, скажам так, слабаватыя акцёры, і нават без акцёрскай адукацыі. Вядома, гэта вельмі дзіўна, калі клічуць якога-небудзь акцёра, кіруючыся тым, колькі ў яго падпісчыкаў у сацсецях. У мяне, напрыклад, было нават два выпадкі, калі за адну і тую ж ролю з-за колькасці падпісчыкаў у «Инстаграме» я атрымлівала ганарар у шэсць разоў менш, чым іншая актрыса.{канец цытаты|[8]

Сям’я

Муж — бізнэсмэн Максім Гарачаў. Дачка Ганна-Марыя.

Тэатр

Тэатр на Пакроўцы:

Маскоўскі музычны тэатр для дзяцей і моладзі «Экспромт»:

Фільмаграфія

Прэміі

Зноскі

  1. Личность в искусстве с Марией Третьяковой: В гостях актриса театра и кино Янина Мелехова(нявызн.). Mradio (5 красавіка 2019).
  2. Янина Мелехова(нявызн.). Московский музыкальный театр «Экспромт».
  3. Янина Мелехова(нявызн.) (недаступная спасылка). Театр Луны. Архівавана з першакрыніцы 2 ліпеня 2020.
  4. Янина Мелехова, актриса: история Синатры и Монро запала мне в душу, и я решила дать ей жизнь(нявызн.). Time Out (6 сакавіка 2019).
  5. Янина Мелехова: «Как зритель, и как актриса отдаю предпочтение просветительским проектам»(нявызн.). ИНТЕРВЬЮ. Люди и события.
  6. Янина Мелехова(нявызн.). Vokrug.tv.
  7. Премьера фильма Б. Грачевского продолжила ряд мероприятий в рамках Года культуры в Беларуси и Года кино в России(нявызн.) (недаступная спасылка). Посольство Республики Беларусь в Российской Федерации (7 красавіка 2016). Архівавана з першакрыніцы 6 кастрычніка 2020.
  8. Бродский, Виталий. Янина Мелехова: «Обнажаюсь перед камерой свободно, но смотреть потом иногда стесняюсь»(нявызн.). Woomen Hit (16 красавіка 2020).

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Артыкулы пра кінематаграфістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Актрысы Расіі
Катэгорыя·Актрысы XXI стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся 9 сакавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1985 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Актрысы Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных