wd wp Пошук:

Міхаіл Фёдаравіч Барздыка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Барздыка. Міхаіл Фёдаравіч Барздыка (нар. 14 студзеня 1944, в. Шклянцы, Докшыцкі раён, Віцебская вобласць) — беларускі графік.

Скончыў Мінскі мастацкі інстытут (1973), выкладаў у ім. 3 1975 года супрацоўнічаў з беларускімі выдавецтвамі. Творчасць адметная спалучэннем філасофскага разумення жыцця і лірычнай інтэрпрэтацыі (дыптых «Воблакі і камяні», 1988; «Метамарфозы», 1992; «Варыяцыі на тэму восені», 1994; «Падабенства», 1995, і інш.). Яго творы адзначаныя сярэбраным медалем на 22-м міжнародным са­лоне ў Бельгіі (1992) і залатым медалем Еўрапейскай AM [акадэміі мастацтваў] (1993). Многія творы прысвечаны Плешчаніцам і Лагойскаму раёну.

1979—1989 — стварэнне і існаванне творчай незалежнай суполкі трох мастакоў «БУКУБ»: Мікола Бушчык (Бу), Анатоль Кузняцоў (Ку) і Міхаіл Барздыка (Б).

У 2001 годзе праілюстрыраваў выданне кнігі «Сымон-музыка» Я. Коласа[1].

Зноскі

  1. Борздыко Михаил Федорович Архівавана 23 ліпеня 2012.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Докшыцкім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Мастакі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 студзеня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выкладчыкі Беларускай акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1944 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Графікі Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў