wd wp Пошук:

Анатоль Аляксандравіч Ляляўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ляляўскі.

Анатоль Аляксандравіч Ляляўскі (6 сакавіка 1923, Масква — 7 студзеня 1995) — беларускі тэатральны рэжысёр

тэатра лялек. Народны артыст БССР (1979).

Біяграфія

Скончыў Ташкенцкі тэатральна-мастацкі інстытут у 1952 годзе. У 1956—1986 гадах рэжысёр Беларускага дзяржаўнага тэатра лялек, з 1975 года адначасова выкладаў Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце.

Член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1957 года.

Творчасць

Яго пастаноўкам уласцівы жанравая разнастайнасць, беражлівыя адносіны да аўтарскай канцэпцыі і мастацкай своеасаблівасці мастацкага твора, дэталёвая распрацоўка ўнутранай лініі персанажа ў спалучэнні з дакладнасцю і выразнасцю знешняга малюнка ролі. Сярод лепшых пастановак па творах беларускіх аўтараў «Дзед і жораў» Віталя Вольскага (1957), «Сярэбраная табакерка» паводле Змітрака Бядулі (1961), «Марынка-крапіўніца» Артура Вольскага і Пятруся Макаля (1962), «Ліпавічкі» Уладзіслава Галубка (1969), «Скажы сваё імя, салдат» Анатоля Вярцінскага, «Сымон-музыка» паводле Якуба Коласа (1982). З іншых пастановак «Чароўная лямпа Аладзіна» Н. Гернет[ru] (1956), «Кот у ботах» Г. Уладычынай (1959), «Канёк-гарбунок» паводле П. Яршова (1960), «Доктар Айбаліт» паводле К. І. Чукоўскага (1966), «Зорны хлопчык» паводле О. Уайлда (1978).

Узнагароды

Лаўрэат прэміі імя Л. Мазалеўскай (1992).

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Маскве
Катэгорыя·Народныя артысты Беларускай ССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Постаці Беларускага дзяржаўнага тэатра лялек
Катэгорыя·Нарадзіліся 6 сакавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1923 годзе
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі імя Л. Мазалеўскай
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Тэатральныя рэжысёры Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Тэатральныя рэжысёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Кінематаграфісты без IMDb
Катэгорыя·Памерлі ў 1995 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Дзяржаўнага інстытута мастацтваў Узбекістана
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Выкладчыкі Беларускай акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Памерлі 7 студзеня
Катэгорыя·Тэатральныя рэжысёры СССР
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза тэатральных дзеячаў
Катэгорыя·Артыкулы пра тэатральных дзеячаў без партрэтаў