wd wp Пошук:

Дзмітрый Уладзіміравіч Сарока

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Сарока. Дзмітрый Уладзіміравіч Сарока (4 студзеня 1944, в. Крапіўнікі, Валожынскі раён, Мінская вобласць) — беларускі мастакжывапісец і графік.

Біяграфія

Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча (1965, вучыўся ў І. В. Глазавай, М. Я. Лісоўскага, Л. В. Лапчынскага), Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (1971, выкладчыкі І. В. Ахрэмчык, Н. М. Воранаў, В. А. Грамыка, Х. М. Ліўшыц). Упершыню творы мастака экспанаваліся ў 1972 годзе. З 1977 года выкладаў у мінскай Дзіцячай мастацкай школе № 1.

Сябра Беларускага саюза мастакоў з 1994 года.

Творчасць

Працуе ў станковым жывапісе ў жанрах лірычнага пейзажа, партрэта, нацюрморта. Карціны ў асноўным, прысвечаны Міншчыне і краявідам роднага края. У 2006 годзе ў мінскім Палацы мастацтва была арганізавана персанальная выстаўка жывапісу мастака[1].

Творы Дзмітрыя Сарокі зберагаюцца ў Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску.

Зноскі

  1. Коўшаль І. Беларускі мастак(недаступная спасылка) // Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту [Электронны рэсурс] — Рэжым доступу: http://etna.by/ – Дата доступу: 11.09.2014

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Члены Саюза мастакоў Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Мастакі СССР
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1944 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Валожынскім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А. К. Глебава
Катэгорыя·Мастакі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 4 студзеня