wd wp Пошук:

Павел Канстанцінавіч Любамудраў

Павел Канстанцінавіч Любамудраў (30 жніўня 1916, Петраград27 лютага 1984, Мінск) — беларускі савецкі мастак-графік.

Біяграфія

Беларускі графік, педагог. Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі (1970), прафесар з 1972 года. Вучыўся ў Інстытуце жывапісу, скульптуры і архітэктуры Усерасійскай Акадэміі Мастацтваў у Ленінградзе ў Б. Іагансона і А. Зайцава (1939—1941). Скончыў Маскоўскі дзяржаўны мастацкі інстытут ім. В. Сурыкава (1949). Выкладаў у Акадэміі мастацтваў Латвіі (1952—1956).

З 1957 па 1983 выкладаў на кафедры графікі БТХИ. Працаваў у станковай графіцы ў тэхніках літаграфіі, шклографіі, акварэлі, лінагравюры. Удзельнік мастацкіх выстаў з 1934 года. Член БСМ з 1952 года. Вучнямі з’яўляюцца народныя і заслужаныя дзеячы мастацтваў Беларусі, прадстаўнікі некалькіх пакаленняў графікі 1960-1980-х гадоў: Арлен Кашкурэвіч, Людвіг Асецкі, Эдуард Агуновіч, Вячаслаў Паўлавец, Міхаіл Моўчан, Леанід Марчанка, Сяргей Волкаў, Уладзімір Пашчасцеў, Рыгор Віткоўскі, Аляксандр Дземарын, Міхаіл Макаранка, Юрый Герасіменка-Жызнеўскі, Генадзь Грак, Юрый Гудзіновіч, Пётр Драчоў, Пётр Лысенка, Юрый Кухараў, Генадзь Дзянісаў і іншыя. Асноўныя працы: цыкл «Дні і ночы», «Мужнасць», «Цяжкая хвіліна», «Перад боем», «Чаканне», «На плошчы», «Абеліск». Творы знаходзяцца ў калекцыі графікі НММ РБ, фондзе БСМ.

Павел Канстанцінавіч стаў адным з вядучых графікаў другой паловы ХХ стагоддзя, які ўнёс важкі ўклад у фарміраванне прафесійнай мастацкай школы акадэмічнага малюнка. Любімымі жанрамі былі пейзаж і партрэт, на якіх мастак дабіваўся глыбокай канцэнтрацыі, эстэтычнай лаканічнасці і вобразнай выразнасці. Ён з’яўляўся носьбітам лепшых традыцый акадэмічнай школы еўрапейскага малюнка і, абапіраючыся на традыцыйныя дасягненні, творча яго мадэрнізаваў[1].

Зноскі

  1. [http://www.artmuseum.by/ru/vyst/proshedshie-vyistavki/ocharovanie-grafikoj(недаступная+спасылка) Национальный художественный музей Беларуси. «Очарование графикой». (руск.) ](недаступная спасылка)
Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1916 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй месца нараджэння ў картцы
Катэгорыя·Графікі Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Мастакі XX стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй месца смерці ў картцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Выкладчыкі Беларускай акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Мастакі СССР
Катэгорыя·Дэканы БДАМ
Катэгорыя·Памерлі 27 лютага
Катэгорыя·Нарадзіліся 30 жніўня
Катэгорыя·Мастакі Беларусі
Катэгорыя·Члены Саюза мастакоў Беларусі
Катэгорыя·Памерлі ў 1984 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Санкт-Пецярбургу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі