wd wp Пошук:

Ганна Генрыхаўна Шымялевіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Шымялевіч. Ганна Генрыхаўна Шымялевіч (20 лістапада 1966, Мінск, Беларусь) — беларуская мастацтвазнавец і педагог. Кандыдат мастацтвазнаўства (2004). Дацэнт.

Біяграфія

У 1989 г. скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «беларуская і руская мовы і літаратура», у 1995 г. — Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны акадэмічны інстытут жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя І. Я. Рэпіна па спецыяльнасці «мастацтвазнаўства», аспірантуру Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў па спецыяльнасці «тэорыя і гісторыя мастацтваў» (2002).

У 2004 г. абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму «Заканамернасці генезісу і эвалюцыі мастацкай плыні эклектызму ў архітэктуры Беларусі».

У Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў выкладае гісторыю выяўленчага мастацтва, гісторыю дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, гісторыю архітэктуры, гісторыю мастацкай крытыкі, стылістыку і літаратурнае рэдагаванне.

Навуковыя творы

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без альма-матар
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Педагогі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 лістапада
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Мастацтвазнаўцы Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1966 годзе
Катэгорыя·Кандыдаты мастацтвазнаўства