wd wp Пошук:

Анджэй Вайда

А́нджэй Ві́тольд Ва́йда (польск.: Andrzej Witold Wajda; 6 сакавіка 1926 года, Сувалкі, Беластоцкае ваяводства, Польшча — 9 кастрычніка 2016 года, Варшава, Польшча[9][10]) — выбітны польскі тэатральны дзеяч і кінарэжысёр, лаўрэат прэстыжных кінаўзнагарод, у тым ліку: «Залатой пальмавай галіны» ў Канах (1981) і «Оскара» (2000). Палітык і грамадскі дзеяч, кавалер найвышэйшых дзяржаўных узнагародаў шэрагу краін: Польшчы, Японіі, Балгарыі, Францыі. З’яўляўся членам французскай кінаакадэміі, быў абраны на месца памерлага Федэрыка Феліні. Вайда зняў каля 40 фільмаў, некаторыя з якіх сталі класікай сусветнага кіно.

Біяграфія

Вайда нарадзіўся ў Сувалках у сям’і афіцэра польскага войска і настаўніцы. Сам сябе ён называе «інтэлігентам у другім пакаленні» і ганарыцца тым, што яшчэ яго бацька быў сынам селяніна з-пад Кракава. Бацьку ў 1939 годзе забралі ў палон «СССР» і забілі ў Катыні. Падчас вайны Анджэй Вайда жыў у Кракаве і працаваў у майстэрні свайго дзядзькі. Дзядзька хаваў у сваёй хаце яўрэяў, так што будучы рэжысёр мог у кожны момант загінуць, калі б пра гэта даведаліся акупанты. Вайда кажа, што менавіта тады добра зразумеў, што такое цяжкая фізічная праца і потым, калі здымаў свае знакамітыя фільмы, сярод якіх «Чалавек з мармуру», прысвечаны лёсу рабочага, дык добра ведаў, што робіць.

Пасля сканчэння Другой сусветнай вайны Вайда пайшоў вучыцца ў Кракаўскую акадэмію мастацтваў імя Яна Матэйкі, бо, маючы здольнасці да малявання, хацеў стаць мастаком. Пасля трох гадоў навучання ў кракаўскай акадэміі мастацтваў Вайда зразумеў, што гэта не тое, чым ён хацеў займацца і тады, выпадкова пабачыўшы аб’яву аб прыёме студэнтаў у Школу кіно ў Лодзі, вырашыў пайсці туды.

Фільм Анджэя Вайды «Чалавек з мармуру» быў зняты ў 1977 годзе і стаў адным з найбольш значных фільмаў у польскай гісторыі. Галоўны герой стужкі — а падзеі адбываюцца ў 1950-я гады — муляр Матэвуш Біркут, якога малады кінадакументаліст разам з партыйным кіраўніком адной з ударных будоўляў вырашылі выкарыстаць, каб усталяваць новы рэкорд у хуткасці кладкі цэглы. Дакументаліст атрымлівае добры матэрыял, а кіраўнік будоўлі — прасоўваецца далей па партыйнай лесвіцы, абодва — пахвалу партыйнага начальства. Для гэтага абраны менавіта Біркут — разам з памочнікамі ён, натуральна пад наглядам спецслужб, павінен пакласці 30 тысяч цаглінаў цягам адной змены…

У 1980-х гадах Анджэй Вайда стаў удзельнічаць у грамадскай і апазіцыйнай дзейнасці. У 1981 годзе ён стаў членам камітэту дарадцаў пры Леху Валенсе, а пазней ад «Салідарнасці» балатаваўся ў Сенат, выйграў выбары. Але калі паглядзець на фільмаграфію Вайды дык складаецца ўражанне, што палітычная дзейнасць не перашкаджала яму працягваць здымаць кіно, прычым у часы супрацоўніцтва з Валенсам — у 1981 годзе ён здымае слыннага «Чалавека з жалеза», а ў часе сенатарства ў 1990 годзе яшчэ больш знаны фільм «Корчак», які называюць адным з найбольш важных еўрапейскіх фільмаў аб Халакосце — вынішчэнні яўрэяў нацыстамі.

Калі Анджэй Вайда атрымаў «Оскара» за ўнёсак у кінамастацтва, ў кароткай прамове ён сказаў: «Ladies and Gentlemen! Я буду гаварыць па-польску, бо хачу сказаць тое, што думаю, а думаю заўсёды па-польску. Прымаю гэту ўзнагароду як выраз прызнання не толькі для мяне, але і для ўсяго польскага кіно. Тэмамі шмат якіх з нашых фільмаў былі жахі нацызму, няшчасці, якія нясе камунізм. Таму цяпер я хачу падзякаваць амерыканскім сябрам Польшчы і маім землякам, якім нашая краіна абавязаная сваім вяртаннем у сям’ю дэмакратычных народаў, да заходняй цывілізацыі. Я вельмі хачу, каб адзіным агнём, з якім сутыкаецца чалавек, быў агонь вялікіх пачуццяў — кахання, удзячнасці і салідарнасці».

2 красавіка 2000 года Анджэй Вайда перадаў статуэтку «Оскара» «на ўсе часы» ў музей Ягелонскага ўніверсітэта што ў Кракаве. Ці не было шкада? Тым больш што раней, Вайда аддаў у гэты музей сваю «Залатую пальмавую галіну» з Канаў і «Залатога льва» з Венецыі.

У 2007 годзе Анджэй Вайда зняў фільм «Катынь». Гэты фільм, да здымкаў якога рэжысёр рыхтаваўся шмат гадоў, спрабуючы знайсці адпаведны сцэнарый, мае для яго і асабістае значэнне — у 1939 годзе бацьку забралі ў палон і расстралялі ў Катыні[11].

За некалькі месяцаў да смерці Анджэй Вайда скончыў свой апошні фільм «Powidoki» («Паслявобразы»). Гэта гісторыя пра тое, як камуністычныя ўлады знішчылі выбітнага мастака, мяцежнага чалавека — Уладзіслава Страмінскага, які выступаў супраць дактрыны сацыялістычнага рэалізму. Фільм павінны выйсці ў пракат у студзені 2017 года[9][12].

Анджэй Вайда памёр увечары 9 кастрычніка 2016 года. Смерць наступіла ў выніку адмовы работы лёгкіх. За некалькі дзён да гэтага рэжысёр быў шпіталізаваны і знаходзіўся ў стане медыкаментознай комы[9].

19 кастрычніка 2016 года ўрна з прахам Анджэя Вайды, згодна волі нябожчыка, была пахавана ў магіле яго маці на Сальваторскіх могілках у Кракаве[13].

Выбраная фільмаграфія

Выбраная фільмаграфія (арыгінальныя назвы на польскай мове):

Зноскі

  1. Вайда Анджей // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  2. Andrzej Wajda // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Вайда Анджей // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. http://www.debate.org/reference/andrzej-wajda
  5. http://www.theyshootpictures.com/wajdaandrzej.htm
  6. Polish film director Andrzej Wajda dies
  7. Andrzej Wajda // Discogs — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  8. Andrzej Wajda, Celebrated Polish Director, Dies at 90
  9. 1 2 3 Andrzej Wajda nie żyje. Reżyser zmarł w niedzielę wieczorem. Przed laty pytany o film życia mówił: «Ciągle przede mną. Żyję tym, co będzie jutro, dziś już było», Wyborcza.pl.
  10. Andrzej Wajda nie żyje. Warszawskie miejsca związane z reżyserem, Wyborcza.pl.
  11. zviazda.by
  12. Andrzej Wajda nie żyje. Wybitny reżyser miał 90 lat, Gazeta.pl.
  13. Ostatnie pożegnanie Andrzeja Wajdy. Reżyser spoczął w rodzinnym grobowcu, TVN24.pl.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (43):
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Кіёта
Катэгорыя·Пахаваныя ў Кракаве
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Сезар» за найлепшую рэжысуру
Катэгорыя·Сцэнарысты Польшчы
Катэгорыя·Кінарэжысёры Польшчы
Катэгорыя·Сцэнарысты паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі Кінашколы ў Лодзі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Белага арла (Польшча)
Катэгорыя·Кінарэжысёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Адраджэння Польшчы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне гарадоў Польшчы
Катэгорыя·Лаўрэаты ганаровай прэміі «Оскар»
Катэгорыя·Камандоры ордэна За заслугі перад ФРГ
Катэгорыя·Афіцэры ордэна Ганаровага легіёна
Катэгорыя·Лаўрэаты Імператарскай прэміі Японіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы са спасылкамі на Вікіцытатнік
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Сярэбраны мядзведзь»
Катэгорыя·Памерлі ў 2016 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Варшаве
Катэгорыя·Выпускнікі Кракаўскай акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Сувалках
Катэгорыя·Нарадзіліся 6 сакавіка
Катэгорыя·Афіцэры ордэна «За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна князя Яраслава Мудрага 5 ступені
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1926 годзе
Катэгорыя·Афіцэры ордэна Адраджэння Польшчы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Дружбы (Расія)
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі BAFTA
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне Уроцлава
Катэгорыя·Выкладчыкі ВКСР
Катэгорыя·Камандоры ордэна Трох Зорак
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Трох зорак
Катэгорыя·Памерлі 9 кастрычніка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Сезар»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Крыжа зямлі Марыі
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне Варшавы
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне Гданьска
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне Радама
Катэгорыя·Камандоры ордэна Ганаровага легіёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі