wd wp Пошук:

Віктар Аляксандравіч Грамыка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Грамыка. Ві́ктар Алякса́ндравіч Грамы́ка (1 студзеня 1923, Сенькава, Магілёўскі раён — 10 ліпеня 2019[2]) — беларускі жывапісец, педагог. Ганаровы член Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2000), прафесар (1981). Народны мастак БССР (1991). Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1970). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

Біяграфія

У 1948—1951 гадах вучыўся ў Мінскім мастацкім вучылішчы. У 1953 годзе паступіў у Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут, які скончыў у 1958 годзе. Вучыўся ў Івана Ахрэмчыка і Віталя Цвіркі. У 19591997 гадах выкладаў у Беларускай акадэміі мастацтваў.

Член Саюза мастакоў БССР ад 1959 года, старшыня праўлення ў 19621972 і ў 19771982 гадах.

Удзельнік мастацкіх выставак ад 1947 года. Персанальныя выстаўкі адбыліся ў 1975, студзені 2013, снежні 2017 — лютым 2018[3].

Член КПСС з 1964 года.

Памёр 10 ліпеня 2019 года. Развітанне адбылося 11 ліпеня ў будынку Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Пахаваны на Усходніх могілках Мінска[4].

Творчасць

Працаваў у станковым жывапісе ў жанрах карціны, пейзажа, партрэта. У яго творчасці шырока адлюстравана тэма Вялікай Айчыннай вайны. Асноўныя працы: палотны «Салдаты» (1967), «1941 год. Над Прыпяццю» (1970), «Жанчынам Вялікай Айчыннай прысвячаецца» (1972), «Песня аб маім атрадзе» (1978), «Яблыкі ўраджаю 1941 года» (1987); партрэты Янкі Брыля (1968), камісара А. Ф. Юр’ева (1982), Васіля Быкава (1984); краявіды «Льны беларускія» (1970), «Ліпень пахне травой» (1990), «Над старымі акопамі — цішыня» (1995) і інш. Яго творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску, Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П. Масленікава, Траццякоўскай галерэі ў Маскве.

Аўтар успамінаў пра ўдзел у партызанскім руху падчас Другой сусветнай вайны на тэрыторыі Беларусі (1941—1944)[5].

Узнагароды

Дзяржаўныя узнагароды СССР: ордэн «Айчыннай вайны» I ступені, ордэн «Чырвонай Зоркі», ордэн «Знак Пашаны», медалі, Ганаровыя граматы Вярхоўнага Савета БССР і Вярхоўнага Савета РСФСР.

У Рэспубліцы Беларусь узнагароджаны медалем Францыска Скарыны (1996).

Памяць

Зноскі

  1. Belarusian artist Viktor Gromyko dies — 2019. Праверана 10 ліпеня 2019.
  2. https://www.sb.by/articles/umer-narodnyy-khudozhnik-belarusi-viktor-gromyko.html
  3. Юбилейная выставка Виктора Александровича Громыко, к 95-летию мастера Архівавана 14 ліпеня 2019.
  4. Сёння адбудзецца развітанне з народным мастаком Віктарам Грамыкам. 11 ліпеня 2019
  5. Громыко В. А. Радуга над дорогой: воспоминания. — Мн .: Беларусь, 2000. — 382 с. — 2 000 экз. — ISBN 985-01-0318-3.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (35):
Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
Асобы
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Нарадзіліся ў Магілёўскім раёне
Памерлі 10 ліпеня
Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Ганаровыя члены Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А. К. Глебава
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Памерлі ў 2019 годзе
Мастакі паводле алфавіта
Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Выкладчыкі Беларускай акадэміі мастацтваў
Партызаны Вялікай Айчыннай вайны
Члены КПСС
Мемуарысты Беларусі
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Вікіпедыя:Запыты на пераклад з рускай
Мастакі СССР
Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
Дэканы БДАМ
Нарадзіліся ў 1923 годзе
Народныя мастакі Беларускай ССР
Заслужаныя дзеячы мастацтваў Беларускай ССР
Узнагароджаныя залатым медалём ВДНГ
Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
Мастакі Беларусі
Кавалеры ордэна Францыска Скарыны
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Члены Саюза мастакоў Беларусі
Члены Саюза мастакоў БССР
Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
Нарадзіліся 1 студзеня