wd wp Пошук:

Аляксандр Леанідавіч Рэнанскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Рэнанскі. Аляксандр Леанідавіч Рэнанскі (нар. 23 мая 1942, с. Кенсай, Ташкенцкая вобласць) — беларускі кампазітар, педагог, культуролаг.

Біяграфія

Скончыў Беларускую кансерваторыю ў 1970 годзе па класах аргана (клас Л. Янчанкі) і фартэпіяна (клас Р. Шаршэўскага). 3 1969 года выкладчык Брэсцкага музычнага вучылішча, з 1972 музычны рэдактар Беларускага тэлебачання і радыё. 3 1975 года выкладае ў Беларускім універсітэце культуры. У 1973—1993 гадах кампазітар і музычны кіраўнік Дзяржаўнага рускага драматычнага тэатра Беларусі.

Творчасць

Аўтар музыкі да спектакляў «Макбет[ru]» У. Шэкспіра, «Апошняя інстанцыя» М. Матукоўскага (абодва 1974), «Васіль Цёркін» паводле А. Твардоўскага (1975), «Апошнія» М. Горкага (1976), «Вяртанне ў Хатынь» А. Адамовіча і Б. Луцэнкі (1977), «Трагедыя чалавека» І. Мадача (1979), «Незвычайныя прыгоды салдата Івана Чонкіна» паводле У. Вайновіча (1990) і інш. у рускім драматычным тэатры; «Святая святых» І. Друцэ (1978), «Надзея Путніна, яе час, яе спадарожнікі» І. Малеева (1988), «Памінальная малітва» Р. Горына і «Эмігранты[pl]» С. Мрожака (абодва 1989), «Ромул Вялікі» Ф. Дзюрэнмата (1997) у Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Я. Купалы; «Рамэа і Джульета» У. Шэкспіра (1987) у Беларускім тэатры імя Я. Коласа і інш. Супрацоўнічае таксама з рознымі тэатрамі Расіі, Украіны, Латвіі, Грузіі, Узбекістана і інш.

Тэатральнай музыцы Рэнанскага ўласцівыя глыбокае пранікненне ў аўтарскую стылістыку, дакладнасць увасаблення рэжысёрскай задумы, яскравая вобразнасць музычнай мовы.

Узнагароды

Дыпламант усесаюзных тэатральных фестываляў: прысвечанага 30-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне (1975), «Рампа дружбы» (1991), венгерскай (1979) і польскай (1989) драматургіі.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Постаці Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1942 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ташкенцкім вілаеце
Катэгорыя·Культуролагі Беларусі
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра музыкантаў без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 мая
Катэгорыя·Выкладчыкі Брэсцкага дзяржаўнага музычнага каледжа імя Рыгора Шырмы
Катэгорыя·Педагогі Беларусі
Катэгорыя·Выкладчыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Кампазітары Беларусі