wd wp Пошук:

Галіна Мікалаеўна Букаціна

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Букаціна.

Галіна Мікалаеўна Букаціна (нар. 27 студзеня 1960, Маладзечна) — беларуская актрыса. Заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь.

Біяграфія

Галіна Букаціна нарадзілася ў Маладзечна. Скончыла 5 школу ў тым жа горадзе.

З 1977 па 1981 год год вучылася ў Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце (курс В. Раеўскага)[1]. З 1981 года актрыса Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Якуба Коласа ў Віцебску.

Творчасць

Валодае шырокім творчым дыяпазонам, унутраннім псіхалагізмам, багаццём пластычных сродкаў. Сярод роляў: Гала («Таму што люблю» паводле п’есы А. Паповай «Дзень карабля»), Лідка, Русалка («Радавыя», «І быў дзень…» А. Дударава), Стэла («Пагарэльцы» А. Макаёнка), Каралева Бона («Чорная панна Нясвіжа»), Аня («Вішнёвы сад» А. Чэхава), Алена («Мяшчане» М. Горкага), Маргарыта («Генрых VII» У. Шэкспір) і іншыя.

Узнагароды

Зноскі

  1. Знаменитые выпускники: Букатина Галина Николаевна(недаступная спасылка) Средняя школа № 5 г. Молодечно

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Кінематаграфісты без IMDb
Катэгорыя·Актрысы тэатра Беларусі
Катэгорыя·Постаці Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Маладзечне
Катэгорыя·Заслужаныя артысты Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1960 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 студзеня
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Артыкулы пра тэатральных дзеячаў без партрэтаў