wd wp Пошук:

Леў Мікалаевіч Гумілеўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Гумілеўскі. Леў Мікалаевіч Гуміле́ўскі (31 кастрычніка 1930, Масква — 3 ліпеня 2021) — беларускі скульптар

, народны мастак Беларусі (1991).

Біяграфія

Нарадзіўся 31 кастрычніка 1930 года ў Маскве. Пасля вайны апынуўся ў Нясвіжы. Вучыўся ў мастацкай студыі ў мастака М. К. Сеўрука (1946—1949). Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча. У 1955 годзе паступіў на аддзяленне скульптуры ў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут. Вучыўся ў А. К. Глебава, А. А. Бембеля, А. Мазалёва.

Памёр 3 ліпеня 2021 года[1].

Творчасць

Працаваў у манументальнай і станкавай скульптуры. Асноўныя творы: помнікі Я. Купалу ў Мінску (у суаўтарстве з Анатолем Анікейчыкам і Андрэем Заспіцкім), помнікі Я. Янішчыц, Ал. Клімавай у Мінску, мемарыяльная дошка Ф. Багушэвічу ў Вільнюсе, помнік «Плошча Славы» у Магілёве; станкавыя кампазіцыі «Скіф», «Партызанская сям’я», «А. Міцкевіч» (у сааўтарстве), «Кастусь Каліноўскі», «Ценям Касцюшкі», «А. Пушкін», юным падпольшчыкам братам Сянько (1973) у Мінску, мемарыяльны комплекс у Магілёве «Барацьбітам за савецкую ўладу» (1982), статуя «Русалка» (1990), бюсты Юрыю Нясвіжскаму і Мікалаю Хрыстафору Радзівілу Сіротке ў Нясвіжы і інш. Разам з сынам Сяргеем стварыў помнікі Кірылу Тураўскаму ў Гомелі, Янку Купалу ў Маскве, Францішку Багушэвічу ў Смаргоні[2].

Узнагароды

Зноскі

  1. Памяці Льва Гумілеўскага
  2. У Смаргоні паставілі помнік Багушэвічу Архівавана 5 сакавіка 2016.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (27):
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Памерлі 3 ліпеня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Народныя мастакі Беларусі
Катэгорыя·Скульптары Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Нарадзіліся 31 кастрычніка
Катэгорыя·Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А. К. Глебава
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1930 годзе
Катэгорыя·Скульптары XXI стагоддзя
Катэгорыя·Скульптары XX стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы мастацтваў Беларускай ССР
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі БССР
Катэгорыя·Памерлі ў 2021 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Маскве
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Скульптары СССР
Катэгорыя·Члены Саюза мастакоў Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы з праблемамі ў параметрах шаблонаў
Катэгорыя·Скульптары паводле алфавіта