wd wp Пошук:

Аліна Рыгораўна Фаміна

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Фаміна. Аліна Рыгораўна Фаміна (нар. 28 сакавіка 1942 года, Шастакова, Смаленская вобласць) — мастак тэатра лялек, педагог. Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь.

Біяграфія

Скончыла Мінскае мастацкае вучылішча (1962), Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (1968). Прафесійную творчую дзейнасць пачала ў якасці мастака-пастаноўшчыка Дзяржаўнага тэатра лялек БССР (1962). У 1967—1998 гг. — галоўны мастак тэатра. Вяла педагагічную дзейнасць у якасці мастацкага кіраўніка курса мастакоў тэатра лялек у Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.

Член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў‎ з 1965 года.

Творчасць

Творчасць Фамінай азначае цэлы этап у развіцці сцэнаграфіі беларускага тэатра лялек 1960-х — 1980-х гг. Дзякуючы яе таленту беларускі тэатр лялек канчаткова адышоў ад прынцыпаў натуралізму. Фаміна вялікую ўвагу надае стылізацыі народных мастацкіх форм і пошуку новых выразных сродкаў тэатра лялек для дзяцей і дарослых. Сярод лепшых работ мастака «Цыгрэнак Петрык» (1966), «Залаты конь» (1972), «Боская камедыя» (1971), «Дзед і Жораў» (1973), «Дзякуй, вялікі дзякуй!» (1974), «Скажы сваё імя, салдат» (1975), «Зорны хлопчык» (1978), «Салавей» (1980), «Зорка і смерць Хаакіна Мур’еты» (1981), «Сымон-музыка» (1982, 1990)), «Жаваранак» (1984), «Прыгоды шавалье д’Артаньяна» (1985), «Чырвоная шапачка» (1986), «Майстар і Маргарыта» (1987), «Цар Ірад» (1993), «Гісторыя Снежнай каралевы, расказаная ёю самой» (1996), «Ганнеле» (1998) і інш. У Магілёўскім абласным тэатры лялек ёю былі створаны спектаклі «Трыстан і Ізольда» (1983), «Віні-Пух і ўсе, усе, усе…» (1982), у Люблянскім тэатр лялек — «Рыгорка — Ясная Зорачка» (1989).

Узнагароды

Лаўрэат прэміі імя Л. Мазалеўскай (1992). Узнагароджана прызам «Крыштальны анёлак» Беларускага саюза тэатральных дзеячаў.

Зноскі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы мастацтваў Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Уладальнікі «Крыштальнага анёлка»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Кінематаграфісты без IMDb
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Кардымаўскім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Выкладчыкі Беларускай акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 сакавіка
Катэгорыя·Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А. К. Глебава
Катэгорыя·Постаці Беларускага дзяржаўнага тэатра лялек
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза тэатральных дзеячаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1942 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Артыкулы пра тэатральных дзеячаў без партрэтаў