wd wp Пошук:

Галіна Пятроўна Крываблоцкая

Галіна Пятроўна Крываблоцкая (26 ліпеня 1953, в. Янкі, Докшыцкі раён, Віцебская вобласць) — беларускі мастак.

Біяграфія

Скончыла Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (1976). Вучылася ў П. Масленікава, А. Бараноўскага, М. Раманюка. 3 1976 г. працавала на Барысаўскім камбінаце прыкладнога мастацтва, з 1993 г. выкладчык Беларускага каледжа мастацтваў. Працуе ў галіне дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Удзельніца мастацкіх выставак з 1976 г. Член Беларускага саюза мастакоў (1985).

Творы Г. П. Крываблоцкай знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Літаратурным музеі Я. Купалы (Мінск), Музеі беларускай культуры ў г. Гайнаўка (Польшча), Палацы культуры г. Бярдзічаў (Украіна), у прыватных зборах у ЗША, Індыі, Германіі і інш.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1953 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Мастакі XXI стагоддзя
Катэгорыя·Мастакі XX стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Докшыцкім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Мастакі Беларусі
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Мастакі СССР
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Нарадзіліся 26 ліпеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Педагогі Беларусі