wd wp Пошук:

Галіна Яўгенаўна Адамовіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Адамовіч.

Галіна Яўгенаўна Адамовіч  (21 мая 1955, в. ВяззеАсіповіцкі раён, Магілёўская вобласць — 2 жніўня 2016, Мінск) — доктар філалагічных навук, прафесар кафедры беларускай літаратуры і культуры філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка.

Біяграфія

Нарадзілася ў вёсцы Вяззе Асіповіцкага раёна Магілёўскай вобласці ў сям’і служачых. У 1977 г. скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Руская мова і літаратура», у 1980 г. — аспірантуру пры БДУ. З 1974 па 1982 гг. пазаштатны гід-перакладчык Усесаюзнага акцыянернага таварыства «Інтурыст» (г. Мінск) і «Інтурбюро» (г. Кіеў). У 1983 г. абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму «Малыя жанры ў сучаснай балгарскай прозе і мастацкі вопыт І.Радзічкава» у Інстытуце славяназнаўства і балканістыкі АН СССР (г. Масква).

З 1980 па 1986 гг. — рэдактар у рэдакцыі мовы, літаратуры і фальклору выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі».

З 07.01.1986 — старшы выкладчык кафедры рускай і зарубежнай літаратуры МДПІ імя М.Горкага, з 1990 г. — дацэнт кафедры беларускай літаратуры. З 2004 па 2010 гг. — загадчык кафедры беларускай літаратуры БДПУ. У 2012 г. абараніла доктарскую дысертацыю на тэму «Беларуская і сусветная літаратурная класіка: рэцэпцыя, тыпалогія, кантэкст». З 2013 па 2016 гг. — доктар філалагічных навук, прафесар кафедры беларускай літаратуры і культуры БДПУ. У 1994—2013 дацэнт, 2013—2015 гг. прафесар Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.

Навуковая дзейнасць

З 1994 г. у складзе калектыва НДІ МА пад кіраўніцтвам акадэміка М. А. Лазарука прымала ўдзел у рэалізацыі канцэпцыі кантэкстуальнага вывучэння беларускай літаратуры, была сааўтарам праграм па беларускай літаратуры, падручніка «Беларуская літаратура. ХІ кл.», дапаможнікаў для сярэдніх навучальных устаноў (раздзелы па сусветнай літаратуры).

Аўтар шэрагу манаграфій, кнігі для настаўнікаў «З крыніц сусветнай літаратуры» (1998), дапаможнікаў для студэнтаў, у т. л. «Літаратура і культура: праблемы аналізу і сінтэзу» (1993), «Літаратурная класіка ў параўнальным вывучэнні» (2008).

Навуковы кіраўнік тэм «Параўнальнае вывучэнне літаратуры: інтэрдысцыплінарны падыход», «Параўнальнае вывучэнне літаратур свету: беларускі кантэкст», «Літаратурная класіка ў сістэме міжкультурных камунікацый»(ДПФД «Беларуская мова і літаратура»), тэмы кафедры беларускай літаратуры «Тыпалогія літаратурнага працэсу ў Беларусі ў сістэме новых педагагічных тэхналогій» і інш.

Член навукова-метадычнага савета па філалагічных навуках МА РБ, член Рады культурна-асветніцкай арганізацыі «Беларусь — Ірландыя».

Навуковы кансультант часопіса «Роднае слова», член рэдакцыйнага савета энцыклапедыі «Культура Беларусі».

Член савета па абароне дысертацый пры Цэнтры даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі.

Аўтар больш 200 навуковых прац.

Асноўныя публікацыі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 2 жніўня
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Выкладчыкі БДПУ імя Максіма Танка
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без альма-матар
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 21 мая
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бярэзінскім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1955 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 2016 годзе
Катэгорыя·Асобы