wd wp Пошук:

Палітык

Палі́тык — асоба, якая прафесійна займаецца палітычнай дзейнасцю.

Як правіла, у цяперашні час палітыкі абіраюцца насельніцтвам, у адрозненне ад назначаных зверху службоўцаў.

Палітыкі могуць належаць да выканаўчай улады (асабліва вышэйшая службовая асоба, напрыклад, прэзідэнт або мэр), большасць адносіцца да заканадаўчай улады (члены парламентаў, гарадскіх рад).

Выбарныя палітыкі звычайна праводзяць перадвыбарныя кампаніі з мэтай пераканаць выбаршчыкаў аддаць за іх свае галасы. Як правіла, палітыкі прыналежаць да палітычных партый, але існуюць і незалежныя палітыкі.

Вонкавыя спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Вікіпедыя:Артыкулы без спасылак на крыніцы
Палітыкі
Паліталогія
Вікіпедыя:Вельмі кароткія артыкулы