wd wp Пошук:

Канстанцін Пятровіч Шаранговіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Шаранговіч. Канстанцін Пятровіч Шаранговіч (нар. 4 студзеня 1956, в. Качаны, Мядзельскі раён Мінскай вобл. — 29 жніўня 2014), Мінск — беларускі мастакграфік, педагог.

Біяграфічныя звесткі

Брат В. П. Шаранговіча. Вучыўся ў Рэспубліканскай школе-інтэрнаце па музыцы і выяўленчым мастацтве (1964–1969). У 1980 годзе скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут па спецыяльнасці «мастак–графік». Вучыўся ў І. Грыгаровіча, П. Любамудрава, В. Шаранговіча. 3 1985 года выкладаў у Беларускай акадэміі мастацтваў (з 2000 па 2011 загадчык кафедры малюнка, жывапісу і скульптуры), дацэнт (1997).

Адзін з заснавальнікаў і кіраўнік салона-галерэі «ГАЛ-творчасць» (з 1989).

Член Беларускага саюза мастакоў з 1988 года.

Творчасць

Працаваў у галіне кніжнай і станковай графіцы, жывапісу. Аформіў «Казкі беларускіх пісьменнікаў» (1983), «Азербайджанскія народныя казкі» (1992), кнігі «Слон купіў веласіпед» І. Бурсава (1984), «Казкі. Нарысы. Літаратурныя партрэты» К. Паустоўскага, «Дзецям» В. Віткі (кн. 1—2), «Вайна з саламандрамі; Апавяданні» К. Чапека, «Мсціжы» І. Пташнікава (усе 1986), «Балады вайны і міру» А. Лойкі (1988), «У гадзіну Стральца» К. Тарасава (1989), «Люблю, спадзяюся, жыву» Г. Пашкова, «Аватара» В. Суханава (абедзве 1990), «Злая зорка» І. Шамякіна (1993), «ТВТ» Я. Маўра (1997). Аўтар графічнай серыі паводле рамана «Подых навальніцы» І. Мележа. (1980), жывапісных кампазіцый «Гара Чантурыя» (1989), «Рыжы лес» (1990), «Блакітная мячэць» (1992), «Вячэрні матыў» (1995), «Нёман» (2001), «Старая яблыня» (2002) і інш. Творы вылучаюцца вобразнасцю сюжэта, эмацыянальнасцю, лаканічнасцю выразных сродкаў.

Удзельнік мастацкіх выставак (з 1976) года.

У кастрычніку 2021 года творы К. Шаранговіча дэманстраваліся ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь[1].

Зноскі

  1. Выстава “Кастусь Шаранговіч. Наўспамін. Да 65-годдзя з дня нараджэння” (нявызн.) (недаступная спасылка). Национальный художественный музей Республики Беларусь. Архівавана з першакрыніцы 12 студзеня 2022.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (28):
Вікіпедыя:Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Нарадзіліся ў 1956 годзе
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Нарадзіліся ў Мядзельскім раёне
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Выпускнікі Гімназіі-каледжа мастацтваў імя І. В. Ахрэмчыка
Мастакі паводле алфавіта
Графікі Беларусі
Памерлі ў Мінску
Нарадзіліся 4 студзеня
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Выкладчыкі Беларускай акадэміі мастацтваў
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Мастакі-ілюстратары Беларусі
Памерлі ў 2014 годзе
Мастакі Беларусі
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Графікі СССР
Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Члены Саюза мастакоў Беларусі
Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Памерлі 29 жніўня
Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
Графікі паводле алфавіта
Нарадзіліся ў Качанах (Мінская вобласць)
Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Мастакі-ілюстратары СССР
Асобы