wd wp Пошук:

Андрэй Ігаравіч Шэлюта

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Шэлюта.

Андрэй Ігаравіч Шэлюта (12 студзеня 1960) — беларускі і расійскі дызайнер, мастак-канцэптуаліст, арт-дырэктар.

Біяграфія

У 1979 г. скончыў Мінскае мастацкае вучылішча ім. А. К. Глебава па спецыяльнасці «Лінія мастацкага афармлення». У 1984 г. скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут («Агітацыйная і прамысловая графіка, арганізацыя выстаў і рэклам») і з 1980-х гадоў стаў прафесійным графічным дызайнерам, у т. л. займаўся кінаплакатамі, напрыклад, у канцы 1980-х, размаляваў фасады кінатэатраў у Будапешце.

З 1984 па 1991 гг. працаваў рэдактарам плаката ў выдавецтве «Беларусь», адначасова працаваў плакатыстам у творчай групе Уладзіміра Цэслера і Сяргея Войчанкі, іх працы адзначаліся ўзнагародамі на міжнародных біенале плаката, у тым ліку ў Лахці і Варшаве, аднак, свабодная мастацкая дзейнасць Шэлюты стала магчымай толькі ў перабудову, а вядомасць дызайнера ён атрымаў у гады эканамічных рэформаў у Расіі.

У 2000 годзе Андрэй Шелюта і мастак Алена Кітаева распрацавалі новы дызайн заставак для расійскага канала «Культура», у гэтым жа годзе ён абнавіў пакет афармлення тэлеканала «Расія», у тым ліку стварыў праект заставак «Вестак».

У пачатку 1990-х гадоў Андрэй Шелюта пераехаў з Мінска ў Маскву, дзе ўладкаваўся ў «інтэрнацыянальнае моладзевае агенцтва» — «ІМА-прэс», змяніўшы на пасадзе арт-дырэктара Андрэя Логвіна. У сярэдзіне 1990-х разам з жонкай Аленай Кітаевай пачаў працаваць у рэкламным агенцтве Сяргея Лісоўскага «Прэм’ер СВ», а адтуль перайшоў на канал «НТБ». З 1996 г. А. Шелюта працаваў дызайнерам у «НТБ-Дызайн», быў шэф-дызайнерам канала «НТБ плюс», пасля, з 1998 года пры садзейнічанні Івана Дыхавічнага стаў галоўным мастаком тэлевізійнага канала «Расія», на якім працаваў да 2001 г.

З 2001 г., расчараваўшыся ў тэлебачанні, займаўся газетна-часопісным дызайнам у якасці творчага кіраўніка газеты «Газета», з 2004 г. працаваў арт-дырэктарам у газеце «Весці», няпэўны час супрацоўнічаў з часопісамі «Вокруг света» і «The New Times», зрабіў каталог для «Галерэі Марата Гельмана», з 2007 па 2012 працаваў арт-дырэктарам часопіса «Артхроника», стварыў для часопіса стыль, спецыяльны нумар якога быў зроблены ў суаўтарстве з Антонам Фёдаравым і адзначаны ў часопісе графічнага дызайну [«кАк)». Да святкавання Дня Перамогі ў 2013 г. распрацоўваў канцэпцыю афармлення сацыяльных праграм, яна была высока ацэненая кіраўніком «Маскоўскай дырэкцыі масавых мерапрыемстваў» Дар’яй Мікольскай, аналагічным праектам займаўся ў 2014 годзе ў суаўтарстве з Аленай Кітаевай. З 2012 г. супрацоўнічаў з Эрмітажам, у асноўным, праз НКА «Фонд Эрмітаж XXI стагоддзе», быў арт-дырэктарам часопіса «Эрмітаж», акрамя таго, у суаўтарстве з Антонам Фёдаравым, рабіў музейную навігацыю для Дзяржаўнага Эрмітажа ў корпусе Галоўнага Штаба. У 2014 г. Шелюта нагадаў пра сябе інфармацыйнымі аб’ектамі «Маніфеста-10», ён прыдумаў іх дызайн-канцэпт, і арганізацыяй выстаў.

Акрамя працы творчай, у якой малюе выключна ад рукі гуашшу на загрунтаваным кардоне, чытае бясплатныя лекцыі, спрабуе свае сілы ў галіне педагогікі і мастацкім афармленні кніг.

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Дызайнеры Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1960 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 студзеня
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А. К. Глебава
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»