wd wp Пошук:

Мая Міхайлаўна Яніцкая

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Яніцкая. Мая Міхайлаўна Яніцкая (22 мая 1931, хутар Валянцінава, Плешчаніцкі, цяпер Лагойскі раён, Мінская вобласць) — беларускі мастацтвазнавец, кандыдат мастацтвазнаўства (1974). Сябра Беларускага саюза мастакоў (1975).

Біяграфія

Скончыла Усесаюзны завочны інстытут савецкага гандлю ў Маскве (1955), аспірантуру Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору НАН Беларусі па спецыяльнасці выяўленчае мастацтва (1970). У 1971-74 гг. малодшы навуковы супрацоўнік ІМЭФ НАН Беларусі, у 1974-77 гг. у выдавецтве «Беларуская энцыклапедыя» (у 1975-76 гг. загадчык рэдакцыі «Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі»). З 1978 г. старшы навуковы супрацоўнік ІМЭФ НАН Беларусі, з 1991 г. — Нацыянальнага навукова-асветнага цэнтра імя Ф. Скарыны, з 1997 г. — рэдакцыі мультымедыйных тэхналогій Беларускага дзяржаўнага інстытута праблем культуры.

Навуковая дзейнасць

Даследуе гісторыю беларускай культуры, у тым ліку дэкаратыўна-прыкладнога і выяўленчага мастацтва. Aўтар кніг «Беларускае мастацкае шкло (XVI—XVIII стст.)» (1977), «Вытокі шкларобства Беларусі» (1980), «Фёдар Зільберт» (1980, творчы партрэт мастака-кераміста), «Беларускае мастацкае шкло XIX — пачатку XX стст.» (1984), «Людміла Мягкова» (1984, творчы партрэт мастака), «Гісторыя шкляной вясёлкі» (1986), «Художественное стекло Со­ветской Белоруссии» (1989). Першы аўтар фундаментальных артыкулаў па гісторыі роз­ных відаў дэкаратыўна-прыкладнога мастац­тва ў шэрагу энцыклапедычных выданняў. Адзін з аўтараў, навуковых рэдактараў і член рэдкалегіі «Збору помнікаў гісторыі і культу­ры Беларусі» (1984-88) і серыйнага навуковага выдання «Вяртанне-1», «Вяртанне-2», «Вяртанне-3», «Вяртанне-4» (1992-97), адзін з аўтараў «Гісторыі беларускага мастац­тва» (т. 1-6, 1987-94), а таксама першага мультымедыйнага выдання Беларускага інстытута праблем культуры «Беларуская куль­тура. Лепшыя старонкі: Іканапіс. Традыцыйны касцюм. Архітэктура. 100 рарытэтаў з музеяў Беларусі» (2000). Аўтар шматлікіх артыкулаў у перыядычных выданнях Беларусі і Расіі, прысвечаных агляду выстаў розных відаў сучаснага беларускага мастацтва, аналізу твораў персанальных выстаў сучасных мастакоў Беларусі, а таксама складальнік каталогаў гэтых выстаў. Складальнік раздзела «Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва» да альбома-каталога «Беларускае мастацтва ХХ стагоддзя» (2003).

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі Расійскага дзяржаўнага гандлёва-эканамічнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Нарадзіліся 22 мая
Катэгорыя·Супрацоўнікі выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі»
Катэгорыя·Мастацтвазнаўцы Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Супрацоўнікі Нацыянальнага навукова-асветніцкага цэнтра імя Францыска Скарыны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Супрацоўнікі ІМЭФ НАНБ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лагойскім раёне
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1931 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара