wd wp Пошук:

Георгій Георгіевіч Паплаўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Паплаўскі.

Гео́ргій Гео́ргіевіч Папла́ўскі (15 лютага 1931, г. Роўна — 29 кастрычніка 2017) — беларускі графік, жывапісец. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1995). Акадэмік Акадэміі мастацтваў СССР(руск.) бел. (1991), Расійскай Акадэміі мастацтваў(руск.) бел. (1991). Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1977). Народны мастак Беларусі (1997)[3][4]. Муж Н. М. Паплаўскай, бацька К. Г. Паплаўскай.

Біяграфія

У майстэрні мастака 12 сакавіка 2014 года.

Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча ў 1955[4], Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут у 1961. У 1965—1968 гг. выкладчык Беларускага політэхнічнага інстытута. З 1988 г. кіраўнік графічнай майстэрні дзяржаўнай установы культуры «Творчыя акадэмічныя майстэрні графікі» Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь[4].

Творчасць

Міхась Лісоўскі. Шарж на Георгія Паплаўскага

Працаваў у галіне станковага і кніжнай графікі. Мастак шырокага дыяпазону, валодае тэхнікамі лінагравюры, літаграфіі, афорта, сухой іголкі, малюнка пяром[3].

Сярод станковых твораў прасякнутая антываенных пафасам серыя «Памяць» (1968), серыі «Мой край» (1969) і «Браслаўшчына — край азёрны» (1970—79), што апяваюць прыгажосць беларускай прыроды. Мужнасці савецкіх людзей прысвечаны цыклы «Белы кантынент» (1970), «Камандор» (1977), асваенню космасу — «Высокае неба» (1971—80)[3].

Работы ў кніжнай графіцы: афармленне твораў Я. Купалы, Я. Коласа, А. Куляшова, В. Быкава, А. Адамовіча, а таксама школьных падручнікаў (сумесна з Н. М. Паплаўскай).

Узнагароды

Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1970 за дасягненні ў афармленні беларускіх выданняў. Дыплом «Найпрыгажэйшая кніга свету(ням.) бел.» на конкурсе ў Лейпцыгу ў 1968 за афармленне кнігі «Новая зямля» Я. Коласа. Станковыя лісты «Індыйскі дзённік» і афармленне кнігі старажытнаіндыйскіх прытчаў «Ціракурал» адзначаны ў 1975 індыйскім урадам прэміяй імя Дж. Неру. Удзельнік міжнародных Біенале ў Люблане, Кракаве і іншых гарадах[3]. Сярэбраны медаль Акадэміі мастацтваў СССР за ілюстрацыі да кнігі Якуба Коласа «Выбранае» (1984). Прэмія Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва (2011)[4]. Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры (2002) — за серыю акварэлей «Браслаўскі альбом» і цыкл графічных прац па матывах творчых паездак па Інданезіі і Кубе, выкананых у 1997—2001 гадах.

Узнагароджаны ордэнам Дружбы народаў (1986), залатымі медалямі імя М. Грэкавай за распрацоўку ваенна-патрыятычнай тэмы (1990), імя Ю. Гагарына за цыкл «Высокае неба» (1971—1980), прысвечаны асваенню космасу (1988), імя Пушкіна за ўклад у развіццё культуры XX ст. (2000), дыпломам і медалём Ф. Скарыны Рэспубліканскага конкурсу за лепшыя выданні (1969, 1981, 1984)[4].

Зноскі

  1. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  2. Georgij Poplavskij // http://en.isabart.org/person/8178 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 3 4 Поплавский Георгий Георгиевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 506. — 737 с.
  4. 1 2 3 4 5 Академик ПОПЛАВСКИЙ Георгий Георгиевич (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (28):
Памерлі 29 кастрычніка
Кавалеры ордэна Дружбы народаў
Памерлі ў 2017 годзе
Нарадзіліся ў Роўне
Вікіпедыя:Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Памерлі ў Мінску
Члены Саюза мастакоў Беларусі
Заслужаныя дзеячы мастацтваў Беларускай ССР
Мастакі XX стагоддзя
Мастакі Беларусі
Мастакі паводле алфавіта
Акадэмікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Мастакі СССР
Вікіпедыя:Запыты на пераклад з рускай
Мастакі XXI стагоддзя
Народныя мастакі Беларусі
Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
Экслібрысісты Беларусі
Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А. К. Глебава
Нарадзіліся 15 лютага
Выкладчыкі БНТУ
Асобы
Графікі Беларусі
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь
Лаўрэаты прэміі Ленінскага камсамола БССР
Нарадзіліся ў 1931 годзе