wd wp Пошук:

Май Вольфавіч Данцыг

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Данцыг.

Май Вольфавіч Да́нцыг (27 красавіка 1930, Мінск, БССР26 сакавіка 2017, Мінск, Беларусь) — беларускі жывапісец. Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1968). Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1973). Народны мастак Беларусі (1995). Кавалер ордэна Францыска Скарыны (2005)[3].

Біяграфія

Скончыў у 1952 годзе Мінскае мастацкае вучылішча, у 1958 годзе — Маскоўскі мастацкі інстытут імя Сурыкава. З 1958 года выкладаў у Беларускай акадэміі мастацтваў, з 1980 года — прафесар. З 1962 года ўваходзіў у праўленне Саюза мастакоў БССР[3].

З восені 1988 года да лета 2001 года старшыня Мінскага аб’яднання яўрэйскай культуры імя Ізі Харыка. У першай палове 1990-х гадоў займаўся праблемамі ўвекавечання памяці вязняў Мінскага гета як старшыня грамадскай камісіі па стварэнні мемарыяльнага комплексу[4]. У 1995 г. уваходзіў у рэдкалегію газеты «Авив хадаш» (Мінск)[4]. Быў віцэ-прэзідэнтам Саюза беларускіх яўрэйскіх грамадскіх аб’яднанняў і абшчын[3].

Творчасць

«Мой горад старажытны, малады» ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі

Працаваў у розных жанрах станковага жывапісу. Сярод работ: тэматычныя карціны «Раніца новага Мінска» (1959), «Партызанскае вяселле» (1968), «Купалаўскія радкі» (1972), «Легенда Беларусі» (1975), «І памятае свет уратаваны…» (1985—1995); лірычныя пейзажы «Стары і новы Мінск» (1963), «Мой горад старажытны, малады» (1972), «Цішыня» (1976), «Бацькаўшчына мая» (1982), «Мая Лагойшчына» (1985), серыя «Віцебск — радзіма Шагала» (1994); нацюрморты «Бэз» (1962), «Аб Вялікай Айчыннай…» (1968), «Ялінка» (1971), «Палітра новабудоўляў» (1979; партрэты «Сталявар» (1956), «Кінарэжысёр Э. Клімаў» (1985), пісьменнікаў А. Адамовіча, Васіля Быкава (абодва 1986), А. Анікейчыка і інш. З твораў манументальнага жывапісу: мазаічнае пано «Партызанскі паход» у кінатэатры «Партызан» (1966), мазаіка ў гасцініцы «Юбілейная» (1969, з Б. Няпомняшчым) — абодва ў Мінску. Творам Данцыга былі ўласцівы арыгінальныя кампазіцыйныя рашэнні, драматургічнасць зместу. Канструктыўна-пластычнае валоданне колерам, спалучэнне прыёмаў манументальнага і станковага мастацтваў, метафарычнасці і канкрэтыкі дазвалялі яму ствараць яркія мастацкія вобразы, поўна раскрыць сваю творчую індывідуальнасць.

Міхась Лісоўскі. Шарж на Мая Данцыга

Зноскі

  1. RKDartists Праверана 9 верасня 2017.
  2. RKDartists Праверана 18 лістапада 2021.
  3. 1 2 3 http://belisrael.info/?p=14600
  4. 1 2 http://belisrael.info/?p=10144

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (27):
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Выкладчыкі Беларускай акадэміі мастацтваў
Нарадзіліся ў Мінску
Памерлі ў 2017 годзе
Заслужаныя дзеячы мастацтваў Беларускай ССР
Вікіпедыя:Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Мастакі XXI стагоддзя
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Кавалеры ордэна Францыска Скарыны
Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А. К. Глебава
Мастакі XX стагоддзя
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Народныя мастакі Беларусі
Члены Саюза мастакоў СССР
Лаўрэаты прэміі Ленінскага камсамола БССР
Мастакі паводле алфавіта
Мастакі Беларусі
Вучні Сяргея Каткова
Асобы
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Мастакі СССР
Нарадзіліся ў 1930 годзе
Памерлі 26 сакавіка
Нарадзіліся 27 красавіка
Выпускнікі МДМІ імя Сурыкава
Памерлі ў Мінску
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных