wd wp Пошук:

Раіса Паўлаўна Сіплевіч

Раіса Паўлаўна Сіплевіч (нар. 24 мая 1949 г., Пабрэззе, Навагрудскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі мастак, член Саюза мастакоў Беларусі. Працуе пад псеўданімам Patsinka.

Біяграфія

Нарадзілася ў 1949 г. у вёсцы Пабрэззе Гродзенскай вобласці. У 1970 г. скончыла Мінскае мастацкае вучылішча імя А. К. Глебава, у 1976 г. — Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут. Вучылася ў П. Любамудрава, А. Шэверава. З 1974 г. удзельнічае ў міжнародных і рэспубліканскіх персанальных выставах.

У 19771987 гг выкладала ў Мінскім мастацкім вучылішчы, з 1996 г. у Мінскай гімназіі-каледжа мастацтваў. Член Беларускага саюза мастакоў з 1987 года. Узнагароджана медалём Беларускага саюза мастакоў за заслугі ў выяўленчым мастацтве. Жыве ў Мінску.

Творчасць

На творчасць мастачкі паўплывалі беларускія народныя казкі, легенды, гісторыя і прырода роднай краіны, а таксама вопыт мастакоў-мадэрністаў ХХ ст.

Асноўныя творы: графічныя лісты «У лесе нараджаюцца зоркі»; трыпціх «Варыяцыі адной тэмы», цыклы «Гульні», «Тры сонцы», «Каляровыя вятры»; палотны «Вербніца», «Вялікдзень», «Сёмуха», «Вяртанне да ранейшай сустрэчы», «Крок за небакрай», «Вячэрняя сустрэча».

Сёння працы мастачкі знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музее Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскай галерэі «Палац мастацтваў», фондах БСМ, Музеі сучаснага мастацтва г. Мінска, Гістарычным музеі г. Навагрудка, Брэсцкім мастацкім музеі і ў прыватных калекцыях Беларусі, Германіі, Англіі, ЗША, Канады, Аўстраліі, Польшы, Чэхіі, Партугаліі, Бельгіі і Расіі.

Зноскі

  1. 1 2 (unspecified title) Праверана 12 лютага 2022.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 24 мая
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А. К. Глебава
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За заслугі ў выяўленчым мастацтве»
Катэгорыя·Мастакі Беларусі
Катэгорыя·Члены Саюза мастакоў Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1949 годзе
Катэгорыя·Выкладчыкі Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А. К. Глебава
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў