wd wp Пошук:

Сяргей Барысавіч Журавель

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Журавель.

Сярге́й Бары́савіч Жураве́ль (1 чэрвеня 1954, Мінск — 14 жніўня 2015[1], Мінск) — беларускі акцёр. Народны артыст Беларусі (2011). Лаўрэат прэміі імя Ігната Буйніцкага (1999)[2].

Біяграфія

Скончыў тэатральны факультэт Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута (1976) па спецыяльнасці «Акцёр драматычнага тэатра і кіно» (курс А. І. Бутакова). Працаваў у Беларускім рэспубліканскім тэатры юнага гледача (1976—1985) і Беларускім дзяржаўным моладзевым тэатры (1985—2009). З 2009 года ў складзе трупы Купалаўскага тэатра.

Быў мастацкім кіраўніком тэатральнага праекта «Нікаля-тэатр», мастацкім кіраўніком «Альфа радыё» (Мінск), вядучым дакументальнага серыяла «Лёс чалавека» на тэлеканале «Лад». Здымаўся ў фільмах і серыялах: «Батанічны сад», «Зорка Венера», «Каменская», «Гатэль „Выкананне жаданняў“», «Неба і зямля», «Вар’яцкае каханне».

Памёр 14 жніўня 2015 года. Пахаваны на Усходніх могілках.

Выбраная фільмаграфія

Узнагароды

Зноскі

  1. Памёр народны артыст Беларусі акцёр Сяргей Журавель — euroradio.fm, 14.08.2015, 13:34
  2. Архіўная копія (нявызн.). kupalauski.by. Архівавана з першакрыніцы 14 жніўня 2015. Праверана 20 студзеня 2016.
  3. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 кастрычніка 2011 года № 491 «Аб узнагароджанні дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь» Архівавана 18 кастрычніка 2021.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (16):
Памерлі 14 жніўня
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Нарадзіліся ў 1954 годзе
Народныя артысты Беларусі
Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Постаці Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Памерлі ў Мінску
Акцёры Беларусі
Памерлі ў 2015 годзе
Асобы
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Нарадзіліся ў Мінску
Нарадзіліся 1 чэрвеня