wd wp Пошук:

Генадзь Вацлававіч Матусевіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Матусевіч. Гена́дзь Вацла́вавіч Матусевіч (10 красавіка 1954, г. Чэрвень Мінскай вобласці) — беларускі скульптар і мастак. Працуе ў розных жанрах станкавага жывапісу, скульптуры, керамікі.

Біяграфія

Член Беларускага Саюза мастакоў. Узнагароджаны медалём Язэпа Драздовіча «За плён у мастацтве». Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча (1974 г.), Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (1985 г.). Вучыўся ў Б. Аракчэева, В. Грамыкі. Удзельнік мастацкіх выставак з 1988 г. Жыве і працуе ў горадзе Чэрвені.

Творы знаходзяцца ў фондах Беларускага Саюза мастакоў, музеях сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску, Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П. Масленікава, прыватных калекцыях у Ірландыі, Англіі, Польшчы, Расіі, Балгарыі.

Асноўныя творы: «Млечны шлях», «Курган векавечны», «Нараджэнне міфа», «Час збіраць камяні», «Саюз зямлі і вады», «Святаяннік», «Васільковы рай», «Мсціслаўль», «Сонейка», «Лялькі», «Блакітная мара»; «Уваскрэшанне», «Троіца» — касцёльныя алтарныя роспісы.

Мемарыяльныя дошкі: Міколу Равенскаму, Марыі Мякоце.

Скульптура: «Піета» — помнік палякам, расcтраляным 26 чэрвеня 1941 года, Станіславу Манюшку, Маці-Ігуменні, Лірнік, Ваяр, Піета, Мадонна, Жыцень, Ляля, Смуткуючы анёл, Пярун.

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1954 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 красавіка
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Скульптары Беларусі
Катэгорыя·Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А. К. Глебава
Катэгорыя·Мастакі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Чэрвені
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў