У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Залётнеў. Алег Барысавіч Залётнеў (8 ліпеня 1947, г. п. Сухабязводнае, Ніжагародская вобласць, Расія — 20 лістапада 2020, Мінск, Беларусь) — беларускі кампазітар.
Нарадзіўся ў сям’і рэпрэсаваных[1]. Выпускнік Мінскай музычнай вучылішча імя Глінкі (аддзяленне тэорыі музыкі). У 1974 годзе скончыў аддзяленне кампазіцыі Беларускай кансерваторыі (класа Пятра Падкавырава). У 1979—1983 гадах загадчык літаратурнай часткі Дзяржаўнага тэатра музычнай камедыі Беларусі. У 1984 годзе пачаў выкладаць гукарэжысуру ў Беларускай акадэміі мастацтваў. Настаўнічаў у дзіцячых музыкальных школах у Мінску, выкладаў у Інстытуце культуры. Пазней быў спецыяльным карэспандэнтам і намеснікам дырэктара радыё «Культура». Памёр 20 лістапада 2020 года ад каранавірусу[2].
Член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1976 года, член Беларускага саюза кампазітараў з 1978 года, член Беларускага саюза музычных дзеячаў з 1992 года, член Беларускага саюза кінематаграфістаў з 1994 года.
Творчасці ўласцівы перавага лірычнай вобразнасці, спалучэнне класічнай традыцыі, неакласіцыстычных тэндэнцый і сучасных тэхнік кампазіцыі. Сярод твораў: балет «Кругаверць» па матывах народных балад (пастаўлены ў 1996, лібрэта Ю. Чурко); драматычныя араторыя «Лісткі календара» (словы М. Танка, 1983), «Літургія Св. Іаана Златавуста» (1994), «Нясвіжская меса» паводле твораў кампазітараў 18 ст. (1997); камерная сімфонія (1979), адажыа «Doloroso» (1980); канцэрты: для фартэпіяна (1974), для голасу (1988), для ўдарных інструментаў «Credo» (1992), для аргана і ўдарных (1993) з аркестрам; паэма-карціна «Купальская ноч» для народнага аркестра (1982); «Тэатральны дывертысмент» для ансамбля духавых, ударных і фартэпіяна (1992); камерна-вакальныя і камерна-інструментальныя творы; хары (у т. л. «Безнадзейнасць»[3]), рамансы, песні («Было ж толькі лета», словы Уладзіміра Карызны[4], «Песня о дружбе» словы Уладзіміра Някляева[5], «Песня аб памяці» словы А. Вярцінскага[6]). Аўтар музыкі больш як для 100[2] драматычных спектакляў, кіна- і тэлефільмаў, радыёпастановак.
Музычная п’еса «Купальскі напеў»[7]. Мюзікл «Валенсіянскія вар’яты» (1983, паводле Лопэ дэ Вэгі)[8]. Оперы «Адзінокі птах», «Міхал Клеафас Агінскі. Невядомы партрэт» (пастаўленая ў Маладзечанскім маладзёжным народным музычным тэатры ў 2013 годзе, лібрэта Сяргея Макарэя)[9].
Кампазітар 7 фільмаў[10]: