wd wp Пошук:

Уладзімір Іванавіч Сытчанка

Уладзімір Іванавіч Сытчанка (5 жніўня 1951, Маладзечна — 27 кастрычніка 2021) — беларускі мастак, Дацэнт Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.

Біяграфія

Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (1975). Вучыўся ў В. Шаранговіча, П. Любамудрава. Удзельнік мастацкіх выставак з 1975 года. Працаваў у розных жанрах станковай і кніжнай графікі, а таксама ў жывапісе і плакаце. Палотны знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, фондах грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз мастакоў».

Быў кніжным ілюстратарам, аздабляў такія кнігі, як «Прыгоды Электроніка і яго сяброў», «Кар’ер» Васіля Быкава, кнігі Анатоля Вярцінскага. У яго афармленні выдадзена больш за 400 кніг розных жанраў.

Выкладаў у Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў (з 2000). Аўтар вучэбна-метадычнага дапаможніка «Роля сістэмнасці ў арганізацыі працоўнага месца ў навучальным працэсе на ФД і ДПМ». Удзельнік шматлікіх міжнародных і рэспубліканскіх выставак. Член грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз мастакоў» з 1988 года. Выкладаў малюнак на факультэце дызайну і дэкаратыўна-ўжытковага мастацтва БДАМ.

Памёр ад Covid-19 27 кастрычніка 2021 года[2].

Асноўныя творы

Узнагароды

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 7 8 (unspecified title) Праверана 27 снежня 2021.
  2. Ад каранавіруса памёр мастак Уладзімір Сытчанка, Наша Ніва, 27-10-2021

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Нарадзіліся ў 1951 годзе
Члены Саюза мастакоў Беларусі
Памерлі ў 2021 годзе
Мастакі Беларусі
Нарадзіліся 5 жніўня
Вікіпедыя:Асобы, якія памерлі менш за год таму
Выкладчыкі Беларускай акадэміі мастацтваў
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Нарадзіліся ў Маладзечне
Памерлі 27 кастрычніка
Асобы
Памерлі ад каранавіруснай інфекцыі COVID-19
Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
Мастакі паводле алфавіта
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў