wd wp Пошук:

Вольга Яфімаўна Фадзеева

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Фадзеева.

Вольга Яфімаўна Фадзеева (15 кастрычніка 1978, Мінск) — беларуская і расійская актрыса

.

Біяграфія

Бацькі Вольгі Фадзеевай — артысты балета. Вольга таксама хацела стаць балерынай, але не была прынятая ў харэаграфічнае вучылішча і паступіла ў тэатральны ліцэй. У сяр. 1990-х паступіла ў Беларускую акадэмію мастацтваў. У час вучобы рэжысёр Барыс Луцэнка запрасіў Вольгу на галоўную жаночую ролю ў спектаклі тэатра імя М. Горкага «Гамлет», дзе адбыўся дэбют Вольгі Фадзеевай на тэатральнай сцэне. У 1999 галоўны рэжысёр Нацыянальнага акадэмічнага тэатра ім. Я. Купалы Валерый Раеўскі запрасіў Вольгу ў тэатр у ліку некалькіх выпускнікоў Акадэміі мастацтваў. З 1999 працавала ў Нацыянальным акадэмічным тэатры ім. Я. Купалы.

Таксама працуе ў кіно. Першай работай была эпізадычная роля ў фільме «Зорка Венера» (2000). Вядомасць прынёс серыял «Салдаты», дзе Вольга Фадзеева сыграла галоўную жаночую ролю.

Зноскі

  1. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 10 ліпеня 2016.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 кастрычніка
Катэгорыя·Актрысы Беларусі
Катэгорыя·Актрысы Расіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Постаці Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра кінематаграфістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Актрысы XXI стагоддзя
Катэгорыя·Постаці Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1978 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Актрысы XX стагоддзя
Катэгорыя·Актрысы паводле алфавіта