wd wp Пошук:

Язэп Крупскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Крупскі. Язэ́п Рыго́равіч Кру́пскі (11 кастрычніка 1934, в. Куплін Палескага ваяводства, Польшчы), цяпер у Пружанскім раёне Брэсцкай вобласці13 ліпеня 2014, Брэст) — беларускі мастак.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і, дзе акрамя яго яшчэ былі тры сыны і пяць дачок. Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча (1960). Пасля службы ў арміі прадоўжыў навучанне ў Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце на аддзяленні станковага жывапісу. У 1968 годзе скончыў інстытут, атрымаўшы кваліфікацыю мастак-жывапісец. З 1968 года пачаў удзельнічаць мастацкіх выстаўках.

У 1978 годзе быў прыняты ў Саюз мастакоў Беларусі. Жыў у г. Брэсце.

Творчасць

Працаваў у станковым жывапісе (пейзаж, партрэт, тэматычная карціна) і манументальна-дэкаратыўным мастацтве (мазаіка, зграфіта, фрэска). На карцінах нярэдка звяртаўся да тэматыкі малой радзімы: «Вёска майго дзяцінства», «Пружанскія балоты»[1], «Палессе», «Вербы над Бугам» і інш.

Асноўныя творы

Дэкаратыўная кампазіцыя «Беларусь» у кінатэатры «Беларусь»

Працы ў станковым жывапісе:

Працы ў манументальным жывапісе і мазаіцы:

Творы Язэпа Крупскага знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, фондзе Беларускага саюза мастакоў, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва, Брэсцкім абласным краязнаўчым музеі, Баранавіцкім краязнаўчым музеі, музеі-сядзібе «Пружанскі палацык».

У 1999–2006 гадах выязджаў на пленэры ў Польшчу, дзе напісаў шмат пейзажаў, партрэтаў, якія знаходзяцца ў музеях і прыватных калекцыях Польшчы і іншых краін.

Зноскі

  1. Юры Зялевіч. Сустрэча на малой радзіме // Культура. — 15 верасня 2000. — № 36. — С. 10.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Пружанскім павеце (1921—1940)
Катэгорыя·Памерлі ў Брэсце
Катэгорыя·Памерлі ў 2014 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1934 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 11 кастрычніка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Пружанскім раёне
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А. К. Глебава
Катэгорыя·Мастакі Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 13 ліпеня