wd wp Пошук:

Элеанора Іванаўна Вецер

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Вецер. Элеанора Іванаўна Вецер (22 мая 1932, Любанскі раён — 18 лістапада 2011[1]) — беларускі мастацтвазнавец і грамадскі дзеяч.

Біяграфія

Скончыла гістарычны факультэт БДУ. Працавала ў беларускім аддзеле Мастацкага музея. У 1973 годзе сярод іншых звольнена з АН БССР «за нацыяналізм». Пазней пачала працаваць у спецыялізаваных навукова-рэстаўрацыйных майстэрнях Міністэрства культуры БССР. Была адным з аўтараў навуковай запіскі да ЦК КПБ супраць знішчэння гістарычнага цэнтра Мінска.[1]

Пахавана на Паўночных могілках у Мінску.[1]

Дзейнасць

У канцы 1960-х разам з аднадумцамі на ўласныя сродкі арганізоўвала экспедыцыі па Беларусі для збірання помнікаў нацыянальнай культуры. Потым далучылася да экспедыцыйнай дзейнасці Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. Такім чынам пачалося стварэнне збору Музея старажытнабеларускай культуры. Дамаглася ўнясення соцень помнікаў культуры да Спісу спадчыны. Выступала з публічнымі лекцыямі пра беларускую культуру для розных аўдыторый.[1]

Аўтар соцень артыкулаў пра помнікі нацыянальнага мастацтва.[1]

Бібліяграфія

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 Аксак В. Вянок памяці…

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Рэпрэсаваныя савецкай уладай
Катэгорыя·Пахаваныя на Паўночных могілках
Катэгорыя·Памерлі ў 2011 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 22 мая
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Выпускнікі гістарычнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Мастацтвазнаўцы Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Любанскім раёне
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1932 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Памерлі 18 лістапада