wd wp Пошук:

Леніна Мікалаеўна Міронава

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Міронава.

Леніна Мікалаеўна Міронава (нар. 2 сакавіка 1931, Харкаў, Украінская ССР) — беларускі архітэктар, педагог, мастацтвазнаўца. Кандыдат архітэктуры (1963), прафесар Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў (2003). Сябра грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз дызайнераў».

Біяграфія

Нарадзілася ва Украіне. Скончыла ў 1954 годзе архітэктурны факультэт Кіеўскага інжынерна-будаўнічага інстытута з выдатным дыпломам. У 1954 годзе пераехала ў Мінск, у 19571960 гадах вучылася ў аспірантуру пры АН БССР па спецыяльнасці «архітэктура». У 19541957 гадах старэйшы архітэктар інстытута «Мінгарпраект», у 19611968 гадах у Інстытуце будаўніцтва і архітэктуры Дзяржбуда БССР. Увосень 1968 года пачала выкладаць свой курс «Каларыстыка» адразу на 4 кафедрах Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута: інтэр’еру і абсталявання, дызайну, ДПМ і мастацкай апрацоўкі тканін; старэйшы выкладчык (1969), дацэнт (1970), прафесар (2003). Працавала там да 2009 года, 40 гадоў без перапынку[1].

Член Саюза архітэктараў БССР з 1957 года, член праўлення СА БССР і СА СССР (1961-65)[1]. Член КПСС з 1959 года. Пражывае ў г. Мінск[2].

Дзейнасць

Удзельнічала ў распрацоўцы праектаў серыі тыпавых жылых дамоў БМ-3 (1956-58)[2].

Аўтар больш яка 100 артыкулаў па праблемах колеру ў выяўленчым мастацтве.

Выдала шэраг падручнікаў:

Вучнямі Леніны Міронавай у розныя гады былі вядомыя беларускія мастакі і дызайнеры: Уладзімір Цэслер, Ганна Балаш, Дзмітрый Сурскі, Сяргей Кірушчанка і іншыя.

Творчыя праекты Леніны Міронавай: стварэнне артыкулаў пра творчасць беларускіх мастакоў сярэдняга і малодшага пакалення, серыі графічных лістоў і тэкстыльных пано на тэму «Прырода і Чалавек»[3]. На асабістам сайце Леніны Міронавай выкладзены яе артыкулы пра творчасць Казіміра Малевіча, Юрыя Тарэева, Канстанціна Міхеева, Рыгора Іванова і іншых творчых асоб. Таксама там надрукаваны яе даследаванні пра ролю колеру ў культуры Старога Кітая[4].

Узнагароды

Узнагароджана Ганаровымі граматамі, значкамі, падзякамі і прэміямі.

Зноскі

  1. 1 2 Миронова Ленина Николаевна // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. Минск: Энциклопедикс, 2014. −140 с. ISBN 978-985-7090-29-7.(руск.)
  2. 1 2 Миронова Ленина Николаевна // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др.. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1.(руск.)
  3. Дадатак да загада Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь 16.02.2011 № 18
  4. Артыкулы Леніны Міронавай на сайце mironovacolor.org Архівавана 18 мая 2015.

Літаратура

Спасылкі

http://artaktivist.org/mironova-lenina-nikolaevna-poka-dyshu-%E2%80%93-nadeyus/ Архівавана 29 жніўня 2016.

Тэмы гэтай старонкі (19):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Нарадзіліся 2 сакавіка
Члены Беларускага саюза дызайнераў
Педагогі Беларусі
Выпускнікі Кіеўскага нацыянальнага ўніверсітэта будаўніцтва і архітэктуры
Нарадзіліся ў 1931 годзе
Кандыдаты архітэктуры
Выкладчыкі Беларускай акадэміі мастацтваў
Вікіпедыя:Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Члены КПСС
Вучоныя паводле алфавіта
Нарадзіліся ў Харкаве
Члены Беларускага саюза архітэктараў
Мастацтвазнаўцы Беларусі
Культуролагі Беларусі
Вікіпедыя:Біяграфіі сучаснікаў
Архітэктары Беларусі
Члены Саюза архітэктараў СССР
Асобы