wd wp Пошук:

Галіна Леанідаўна Галкоўская

Галіна Леанідаўна Галкоўская — беларускі тэатральны рэжысёр, педагог, кандыдат мастацтвазнаўства.

Біяграфія

Выпускніца Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў (Майстэрня лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР В. Цюпы і В. Раманоўскага). Скончыла дактарантуру Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў (дысертацыя на тэму «рэжысёрскага мастацтва музычнага тэатра Беларусі другой паловы XX — пачатку XXІ стст.»), аўтар манаграфіі «Студыйныя тэатры Беларусі 1980 — мяжы 1990-х гг.».

З 6 верасня 1996 года рэжысёр-пастаноўшчык Вялікага тэатра Беларусі. На сцэне тэатра ажыццявіла пастаноўкі дзіцячых мюзіклаў і опер.

Кар’ера

Рэжысёр-пастаноўшчык музычнай камедыі «Мая жонка — манюка» В. Ільіна і В. Лукашова ў Беларускім дзяржаўным акадэмічным музычным тэатры (2010 г.).

У розныя гады ажыццявіла ў Вялікім тэатры пастаноўкі шэрагу нацыянальных праектаў: ​​урачысты канцэрт, прысвечаны візіту Яго Высокапраасвяшчэнства Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла ў Рэспубліку Беларусь, канцэрты да адкрыцця Дзён культуры Расіі і Украіны ў Рэспубліцы Беларусь, грамадска-культурнай акцыі «Беларусь у маім сэрцы». Пастаноўшчык шматлікіх арыгінальных тэатралізаваных праектаў, сярод якіх навагоднія канцэрты-сюрпрызы, «Канцэрт да Дня ўсіх закаханых», бенефісы народных артыстаў Беларусі Наталлі Рудневай, Віктара Чарнабаева, кампазітара Сяргея Картэса, галоўнага хормайстра тэатра Ніны Ламановіч, эксперыментальны праект «Опера-мадэрн» і інш.

Сцэнарыст і рэжысёр-пастаноўшчык аднаго з найбольш папулярных праектаў тэатра «Вялікі навагодні баль у Вялікім тэатры» ў 2010, 2011, 2012, 2013 гадах. Шмат творчага увагі рэжысёр надала распрацоўцы і ўкараненню новых форм тэатральнай пастаноўкі ў жанры камернага музычнага тэатра. Выступіла аўтарам і рэжысёрам-пастаноўшчыкам шэрагу арыгінальных праграм у камернай зале имя Л. П. Александроўскай, сярод якіх: тэатралізаваныя канцэрты-жарты «Срэбнае стагоддзе» і «Мастацтва спакушэння», канцэрт інструментальнага трыа «Ларэлея» «Прывітанне кахання», камічная опера «Мядзведзь» С.Картэса.

Прымала ўдзел у міжнародных оперных фестывалях, у тым ліку ў Швейцарыі і Германіі.

Пастаноўкі

і іншыя.

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Тэатральныя рэжысёры Беларусі
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Кінематаграфісты без IMDb
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Кандыдаты мастацтвазнаўства