wd wp Пошук:

Мастацкі факультэт БДАМ

Мастацкі факультэт БДАМ — адзін з факультэтаў Беларускай акадэміі мастацтваў‎.

Апісанне

Па загадзе Міністэрства культуры СССР № 1359 ад 28.07.1953 1 верасня 1953 быў адкрыты мастацкі факультэт са спецыяльнасцямі «Жывапіс», «Графіка», «Скульптура» (першы выпуск спецыялістаў па названых спецыяльнасцях адбыўся ў 1959 годзе).

Факультэтам у розны час кіравалі дацэнт А. Казлоўскі, мастак-графік С. Герус, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, прафесар П. Любамудраў, дацэнт М. Бяляеў, народны мастак Беларусі, прафесар В. Грамыка, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, прафесар П. Крохалеў, дацэнт П. Свентахоўскі, старшы выкладчык М. Рой, прафесар Р. Раманка, дацэнт У. Басалыга, дацэнт Ю. Каралевіч, дацэнт Р. Кароткін, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі У. Уродніч, скульптар А. Прохараў.

Спецыяльнасці (напрамках спецыяльнасцей)

I ступень вышэйшай адукацыі

Навуковыя напрамкі

Асноўнымі навуковымі напрамкамі даследаванняў факульта з’яўляюцца псіхафізічныя і творчыя працэсы ў перыяд навучання студэнтаў-акцёраў, сучасныя працэсы ў айчынным тэатральным мастацтве. На факультэце вядзецца навукова-даследчая работа па распрацоўцы тэмы «Удасканаленне працэсу падрыхтоўкі акцёрскіх кадраў».

На факультэце вядзецца навукова-даследчая работа па тэме «Кампазіцыя»

Асноўнымі навуковымі і творчымі напрамкамі даследаваннямі факульта з’яўляюцца сучасная скульптура. На кафедры вядзецца навукова-даследчая работа па распрацоўцы тэмы «Сучасная беларуская школа скульптуры».

Асноўнымі навуковымі і творчымі напрамкамі даследаванняў факульта з’яўляюцца сучаснае манументальна-дэкаратыўнае мастацтва, рэстаўрацыя твораў исскусства, мастацтва тэатра, мастацтва кіно, сучасныя працэсы ў айчынным мастацтве. На кафедры вядзецца навукова-даследчая работа па распрацоўцы тэмы «Сучаснае манументальна-дэкаратыўнае мастацтва».

На факультэце вядзецца навукова-даследчая работа па тэме «Акадэмічны малюнак (сучасны этап развіцця беларускай мастацкай школы)». Вынікі навуковай дзейнасці адлюстраваны ў публікацыях, навукова-метадычных распрацоўках.

Кафедры

Дэканы

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Факультэты Беларускай акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Факультэты без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Факультэты паводле алфавіта