wd wp Пошук:

Уладзімір Уладзіміравіч Качан

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Качан.

Уладзімір Уладзіміравіч Качан (14 лістапада 1958, Гродна) — беларускі жывапісец-манументаліст.

Біяграфія

Першыя мастацкія навыкі атрымаў у студыі выяўленчага мастацтва гродзенскага «Палацу хімікаў» у мастака і выкладчыка Гары Канстанцінавіча Мазурава. У 1982 годзе паспяхова здаў уступныя экзамены ў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут, дзе яго настаўнікам быў вядомы беларускі мастак Гаўрыла Вашчанка.

У 1987 годзе атрымаў Дыплом з адзнакай выдатна i вылучэнне на медаль Акадэміі мастацтваў СССР у Ленінградзе. З 1987 жыве і працуе ў Гродне. З’яўляецца сябрай Беларускага Згуртавання мастакоў, сябрай Амерыканскай партрэтнай Асацыяцыі (Portrait Society of America). Узнагароджаны граматамі і дыпламамі Беларускага Сгуртавання мастакоў, Памятным знакам «2000-годдзя хрысціянства», ганаровай граматай Міністэрствы культуры Рэспублікі Беларусь. Таксама З’яўляецца лаўрэатам прэміі Ленінскага камсамола Рэспублікі Беларусь і лаўрэат прэміі «За творчыя дасягненні ў вобласці культуры і мастацтвы» у намінацыі «Лепшы мастак».

Жонка Ірына — аўтар канцэпцыі і кіраўнік Музея гісторыі пажарнай службы Гродна[2]. Брат Анатоль — вядомы гарадзенскі журналіст (памёр у 2004)[3].

Творчасць

Выяўленчы лад твораў Уладзіміра Качана характарызуецца абагульненай манументалізацыяй і амаль рэльефнай пластыкай жывапісных рашэнняў. Асацыятыўныя вобразныя структуры перасякаюцца з рэальнымі жыццёвымі формамі. Мастак па-свойму інтэрпрэтуе вядомыя сюжэты з сусветнай міфалогіі, мастацтва, сакральнай гісторыі. У сваёй творчасці ён імкнецца спасцігнуць культурныя коды майстроў еўрапейскай жывапісу розных стагоддзяў, сцвярджаючы візуальную магчымасць сузірання падсвядомасці, выкарыстоўвае філасофскія алегорыі, экспрэсіўныя стылізацыі, ажыццяўляючы з дапамогай сродкаў мастацкай выразнасці пошукі звышнатуральнага ў паўсядзённай рэчаіснасці[4].

Мастацкія праекты

Зноскі

  1. Сайт Гродна. Мастак Уладзімір Качан
  2. Газета «Рэспубліка». 120 прыступак уверх Архівавана 27 лістапада 2014.
  3. «Гродзенская праўда». Інтэрв’ю з мастаком Уладзімірам Качаном Архівавана 26 лістапада 2014.
  4. Газета «Культура». Інтэлектуальная АРТэвалюцыя
  5. САЛІДАРНАСЦЬ «В Гродно знаменитая Джоконда перевоплотилась в сотрудницу МЧС» (руск.)
  6. Газета Гродна. Інтэрв’ю з мастаком Архівавана 24 лістапада 2014.
  7. Урачыстае адкрыццё галерэі прафесараў універсітэта Архівавана 28 лістапада 2014.
  8. САЛІДАРНАСЦЬ «В Гродно знаменитая Джоконда перевоплотилась в сотрудницу МЧС» (руск.)
  9. Газета «Культура». Інтэлектуальная АртЭвалюцыя
  10. Селфи на фоне «Адама и Евы». В Гомеле открылась выставка современного искусства. (руск.) Архівавана 24 верасня 2015.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Мастакі XX стагоддзя
Катэгорыя·Мастакі Беларусі
Катэгорыя·Мастакі СССР
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй месца нараджэння ў картцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Члены Саюза мастакоў Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 лістапада
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Мастакі XXI стагоддзя
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1958 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гродне