wd wp Пошук:

Аляксандр Сяргеевіч Бяспалы

Алякса́ндр Сярге́евіч Бяспа́лы (нар. 9 лістапада 1948, Полацк, БССР, СССР — 22 жніўня 2016, Мінск, Беларусь) — заслужаны артыст Беларусі.

Біяграфія

Скончыў акцёрска-рэжысёрскі факультэт УДІКа (майстэрня прафесара Таланкіна, беларускі набор). З 1973 года працаваў на кінастудыі «Беларусьфільм», з 1981 года — у Тэатры-студыі кінаакцёра.

Як акцёр ён рэалізаваў сапраўды народны характар, узнавіў найярчэйшыя, пазнавальныя, блізкія, смешныя і чалавечныя вобразы ў самых значных спектаклях: «Усё яго жыццё», «Жаніцьба Бальзамінава», «Фантазіі паводле Гогаля», «Выкраданне Алены», «Мілы хлус», « …Забыць Герастрата!» і цэлым шэрагу іншых[1].

У суаўтарстве з заслужаным артыстам Беларусі Уладзімірам Грыцэўскім Бяспалы паставіў спектаклі «Тэатр купца Япішкіна», «Апошняя жанчына сеньёра Хуана», «Востраў нашай Любові і Надзеі», «Навечна ў памяці», «Поле бітвы» і інш. Згуляў больш за 130 кінароляў.

Творчасць

Ролі

Рэжысура

Зноскі

  1. На 68-м годзе жыцця памёр заслужаны артыст Беларусі Аляксандр Бяспалы, Наша Ніва

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Акцёры Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра кінематаграфістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1948 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 9 лістапада
Катэгорыя·Акцёры СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся 8 лістапада
Катэгорыя·Памерлі 22 жніўня
Катэгорыя·Выпускнікі УДІКа
Катэгорыя·Заслужаныя артысты Беларусі
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Памерлі ў 2016 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Полацку