wd wp Пошук:

Уладзімір Самойлавіч Басалыга

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Басалыга. Уладзімір Самойлавіч Басалыга (1 красавіка 1940, Слуцк, Беларусь — 7 чэрвеня 2020, Мінск) — беларускі графік[1], педагог. Брат Міхаіла Самуілавіча Басалыгі.

Біяграфія

У 1960 скончыў Мінскае мастацкае вучылішча імя Глебава, у 1967 — Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут[1]. Вучыўся ў А. Мазалёва, Г. Вашчанкі, У. Стальмашонка.

З 1966 па 1971 працаваў галоўным мастаком Упраўлення мастацкай прамысловасці Міністэрства мясцовай прамысловасці БССР, з 1971 па 1980 — галоўным мастаком Мастацкага фонду БССР[1].

З 1989 па 1992 — старшы выкладчык, з 1992 па 1999 — дэкан, дацэнт мастацкага факультэта Беларускай акадэміі мастацтваў.

Сябра Беларускага саюза мастакоў з 1971. У 1999 — абраны намеснікам старшыні, з 2001 па 2007 старшыня Беларускага саюза мастакоў.

Памёр 7 чэрвеня 2020 года[2][3]. Пахаваны на могілках в. Кухты, побач з магілай маці.

Творчасць

У рэспубліканскіх (агульнабеларускіх) і ўсесаюзных (СССР) выставах удзельнічаў з 1963. Працаваў у галіне станковай і кніжнай графікі, а таксама дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва[1]. Майстар экслібрыса. Творы выкананы ў асноўным у тэхніцы афорта і літаграфіі.

Для творчасці Басалыгі характэрныя сувязь з традыцыямі беларускага народнага мастацтва, яркая дэкаратыўнасць, глыбокае пранікненне ў задуму літаратурнага твора.

Галоўнымі тэмамі творчасці з’яўляюцца тыя, якія звязаны з нацыянальнай культурай, традыцыйным побытам, народнымі вераваннямі, беларускай мовай (серыя «Мова наша родная»), архітэктурай (цыкл «Помнікі дойлідства Беларусі»).

Творы

Ілюстрацыі да кніг[1]:

Станковыя работы[1]:

Узнагароды

Больш за 40 дыпломаў рэспубліканскіх, міжрэспубліканскіх і ўсесаюзных конкурсаў мастацтва кнігі; медаль Францыска Скарыны (1990)[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 7 Басалыга Владимир Самойлович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 43. — 737 с.
  2. Памёр Уладзімер Басалыга, беларускі графік і шматгадовы кіраўнік саюзу мастакоў // svaboda.org 8 чэрвеня 2020.
  3. Памёр беларускі мастак Уладзімір Басалыга

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (25):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі школы № 10 імя С. Ф. Рубанава
Катэгорыя·Мастакі XX стагоддзя
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1940 годзе
Катэгорыя·Графікі Беларусі
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Мастакі XXI стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Слуцку
Катэгорыя·Выкладчыкі Беларускай акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Мастакі Беларусі
Катэгорыя·Экслібрысісты Беларусі
Катэгорыя·Дэканы БДАМ
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Члены Саюза мастакоў Беларусі
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 красавіка
Катэгорыя·Пахаваныя ў Слуцкім раёне
Катэгорыя·Памерлі ў 2020 годзе
Катэгорыя·Графікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А. К. Глебава
Катэгорыя·Памерлі 7 чэрвеня
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
Катэгорыя·Асобы