wd wp Пошук:

Святлана Рыгораўна Гарбунова

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Гарбунова. Святлана Рыгораўна Гарбунова (нар. 9 ліпеня 1954, г. Мінск) — беларускі скульптар.

Біяграфія

Скончыла ў 1972 годзе Рэспубліканскую школу-інтэрнат па музыцы і выяўленчым мастацтве, у 1978 годзе — Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Удзельніца выставак з 1975 года.

Творчасць

Працуе ў манументальнай, станковай і мемарыяльнай скульптуры з бронзы і граніту.

Сярод твораў: мемарыяльны комплекс на месцы спаленай вёскі Літавец (Дзяржынскі раён), помнік С. Буднаму (у суаўтарстве, г. Нясвіж), бюсты двойчы Герояў Савецкага Саюза У. Бядулі (у суаўт., г. Камянец), А. Дубко (в. Верцялішкі Гродзенскага раёна), кампазіцыя «Мастак і горад. М. Шагал» (Мінск), партрэты, мемарыяльныя дошкі, медалі.

Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва, Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П. Масленікава і інш.

Узнагароды

Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1984) за «высокае прафесійнае майстэрства, стварэнне твораў у галіне станковай і манументальнай скульптуры — „Рабфак“, „Слова камуніста“, мемарыяльныя дошкі Герою Савецкага Саюза М. П. Чэпіку, помнік С. Буднаму»[1], узнагароджана медалём Ф. Скарыны (1995).

Зноскі

  1. Г. П. Прахарэнка. Прэміі // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Т. 4. Накцюрн — Скальскі. — 742 с. — 9 500 экз.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
Катэгорыя·Скульптары XX стагоддзя
Катэгорыя·Скульптары Беларусі
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Ленінскага камсамола БССР
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1954 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Выпускнікі Гімназіі-каледжа мастацтваў імя І. В. Ахрэмчыка
Катэгорыя·Нарадзіліся 9 ліпеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў