У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Шкуратаў. Генадзь Васілевіч Шкуратаў (7 жніўня 1949, Мінск — 28 лютага 2007, Віцебск) — беларускі акцёр. Заслужаны артыст Беларусі (1996).
Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. З 1976 года працаваў у Беларускім нацыянальным драматычным акадэмічным тэатры імя Якуба Коласа.