wd wp Пошук:

Вячаслаў Адамавіч Захарынскі

Вячаслаў Адамавіч Захарынскі (14 кастрычніка 1950, Глуск — 8 лістапада 2016) — беларускі жывапісец.

Біяграфія

Карціна Вячаслава Захарынскага «Жанчына, апранутая ў колер» (1995 г.). Была афішай міжнароднага фестываля-конкурса моды і фота «Млын моды 2002».

Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча (1971), Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (1978). Член Беларускага саюза мастакоў (з 1979). З 1974 года ўдзельнічаў у мастацкіх выстаўках. Афіцыйны прадстаўнік Еўрапейскай Акадэміі Мастацтва ў Варшаве (з 1993). Жыў у Мінску. Раннім творам уласцівы лірызм і паэтычнасць («Любімая зямля» (1978), «Успаміны аб дарозе» (1981), «Край майго дзяцінства» (1983), «Жураўліная журба» (1983) і інш.). У 1986—1996 гг. працаваў за мяжой (Польшча, Германія, Італія). Для твораў гэтага перыяду характэрна складанае спалучэнне рэалістычных і фармальна-абстрактных форм, канцэптуальнасць — цыклы «ХХ стагоддзе», «Аварыя» (абодва 1988), «Пацукі» (1988—1989), «Фарысеі» (1989), «Грэшнікі» (1989—1990), «Святыя» (1990). «Мой сябра Феліні» (1992—1993), «Лэдзі», «Ню» (абодва 1990—1995), «Архідэі» (1995).

З’яўляўся блізкім сябрам беларускага дзеяча моды Сашы Варламава.

Творы мастака знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, фондзе БСХ, у пасольствах Беларусі ў Францыі, Вялікабрытаніі, мастацкім цэнтры «Жылбел», у дзяржаўных мастацкіх калекцыях «BWA», у гарадах Беласток і Пшэмысль (Польшча), у галерэі «C&M» (Варшава), галерэі «F.LLI Agostinelli» (Рым), а таксама ў прыватных калекцыях у Беларусі, Расіі, Германіі, Італіі, Францыі, Грэцыі, Ізраіля, Турцыі, Галандыі, Бельгіі, Швецыі, Чэхіі, Польшчы і ЗША.

У 2012 годзе ўзнагароджаны медалём Францыска Скарыны.

Памёр 8 лістапада 2016 года.

Выставы

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
Катэгорыя·Мастакі Беларусі
Катэгорыя·Памерлі 8 лістапада
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Глуску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А. К. Глебава
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 кастрычніка
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1950 годзе
Катэгорыя·Члены Саюза мастакоў Беларусі
Катэгорыя·Памерлі ў 2016 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў