wd wp Пошук:

Андрэй Андрэевіч Каляда

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Каляда (значэнні).

Андрэй Андрэевіч Каляда (нар. 3 чэрвеня 1940, вёска Панямонь, Навагрудскі раён Гродзенскай вобласці — 13 кастрычніка 2022, Мінск, Беларусь) — беларускі літаратуразнавец, тэатразнавец, педагог. Кандыдат педагагічных навук (1975).

Біяграфічныя звесткі

Нарадзіўся 3 чэрвеня 1940 года ў вёсцы Панямонь на Навагрудчыне.

Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (1962). Працаваў у тэатры імя Я. Купалы, выкладаў у Мінскім педагагічным і Беларускім тэатральна-мастацкім інстытутах. Кандыдацкая дысертацыя па тэме «Выработка навыков выразительного чтения у студентов-филологов: (на материале белорусской литературы)» (1974). Прарэктар Беларускай акадэміі мастацтваў (1989—2008). Прафесар (1993)[2].

Памёр 13 кастрычніка 2022 года ў Мінску, яго прах быў пахаваны 18 лістапада на Бромптанскіх могілках у Лондане[3].

Навуковая праца і творчасць

Даследаваў праблемы майстэрства вуснай мовы, методыку навучання выразнаму чытанню; аўтар вучэбных і метадычных дапаможнікаў для студэнтаў і настаўнікаў. Займаўся перакладамі мастацкай літаратуры.

Пасольства Вялікабрытаніі ў Рэспубліцы Беларусь фінансавала стварэнне пры «Беларускім свабодным тэатры» студыі гуказапісу, адукацыйнага праекту «Fortinbras», а таксама выданне зборнікаў п’ес і аўдыёспектакляў на кампакт-дысках. Дзякуючы гэтаму, Андрэй Каляда зрабіў аўдыёзапісы раманаў Івана Мележа «Людзі на балоце», Уладзіміра Караткевіча «Чорны замак Альшанскі» і «Каласы пад сярпом тваім», аповесці Вольгі Іпатавай «Прадслава».

Сям’я

Дачка ― Наталля Халезіна, разам з мужам Мікалаем Халезіным ― стваральнікі «Беларускага свабоднага тэатра», пражываюць у Вялікабрытаніі[4][5]. Наталля Андрэеўна вядомая як актыўны абаронца геяў у Беларусі[6]. Унучка Андрэя Каляды Даніэла выступіла ў англійскім парламенце, выкрыўшы беларускую ўладу ў розных злачынствах[7].

Бібліяграфія

Пераклады:

Зноскі

  1. 1 2 3 Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  2. Профессора Андрея Коляду уволили за сотрудничество со «Свободным театром» (нявызн.). Хартыя 97 (20 лістапада 2008).
  3. novychas.online
  4. Vika Bulakhava.. Смысл существования Николая Халезина (нявызн.) (недаступная спасылка). Russian Chicago (20 лістапада 2016). Архівавана з першакрыніцы 10 красавіка 2021.
  5. Доморощенные «свободотеатралы» (нявызн.). COMPARTY.BY (20 лістапада 2014).
  6. Наталья Коляда: Любая система боится думающих людей (нявызн.). Moc.media.
  7. Дочь Николая Халезина и Натальи Коляды выступила в британском парламенте (нявызн.). Euroradio (14 снежня 2011).

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (26):
Катэгорыя·Памерлі ў 2022 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Асобы, якія памерлі менш за год таму
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Выкладчыкі Беларускай акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Нарадзіліся 3 чэрвеня
Катэгорыя·Перакладчыкі Беларусі
Катэгорыя·Постаці Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Навагрудскім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Кандыдаты педагагічных навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Тэатразнаўцы Беларусі
Катэгорыя·Перакладчыкі на беларускую мову
Катэгорыя·Выкладчыкі БДПУ імя Максіма Танка
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1940 годзе
Катэгорыя·Перакладчыкі з рускай мовы
Катэгорыя·Літаратуразнаўцы Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Педагогі Беларусі
Катэгорыя·Памерлі 13 кастрычніка
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных