wd wp Пошук:

Валянцін Паўлавіч Занковіч

Валянці́н Па́ўлавіч Занко́віч (нар. 5 чэрвеня 1937, в. Прылукі, Мінскі раён, Мінская вобласць) — беларускі архітэктар, скульптар, лаўрэат Ленінскай прэміі (1970), прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1967).

Біяграфія

Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1959 годзе, Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут у 1976 годзе. З 1960 да 1970 года працаваў у праектным інстытуце «Мінскпраект».

Член Саюза архітэктараў СССР з 1970 года і Саюза мастакоў СССР з 1978 года. Пражывае ў Мінску.

Сям’я

Стрыечны брат грамадскага дзеяча беларускай дыяспары ў ЗША Анатоля Занковіча.

Творчасць

Асноўныя працы: мемарыяльныя комплексы «Кацюша» (1967) ў Оршы, «Хатынь» (1968, Ленінская прэмія), «Брэсцкая крэпасць-герой» (1973), дэкаратыўная фігура «Арфей» для Мінскага музвучылішча (1977)[1], манументальна-дэкаратыўная кампазіцыя «Бег» на стадыёне «Дынама» (1980), «Зіма» па праспекце Машэрава (1982) у Мінску, «Ручнікі» да фантана Палаца культуры аб’яднання «Хімвалакно» ў Магілёве (1983)[1], «Праца» (1987), бюсты Я. Купалы, Я. Коласа (1981), станковыя кампазіцыі «Штурхай ядро» (1983), «Горад-герой змагаецца», «Спартак», «Ева» (усе 1985), «Няміга» (1993), «Зеўс», «Лета» (абедзве 1995) «Восень», «Зіма», «Вясна» (1996)[2], помнікі М. Гастэлу і яго экіпажу ў г.п. Радашковічы (1964), падпольшчыкам Асінторфа (1966), камсамолцы-падпольшчыцы Ф. Конанавай у Любані (1967), Канстанціну Заслонаву ў Оршы (1969). Аўтар помнікаў кулямётнаму разліку ў Каменюках ў Белавежскай пушчы (1975), падпольшчыкам в. Лошыца (1980), жыхарам спаленай гітлераўцамі в. Брусы Мядзельскага раёна (1979)[1], «Мінск — горад-герой» (у суаўт., 1985), «Партызанам Палесся» ў Пінску (у суаўт., 2002), «Беларусь партызанская» (2005) у Мінску[2].

Узнагароды і званні

Узнагароджаны Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР (1972)[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Занкович Валентин Павлович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др.. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1.(руск.)
  2. 1 2 Занкович Валентин Павлович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. Минск: Энциклопедикс, 2014. −140 с. ISBN 978-985-7090-29-7.(руск.)
  3. Архіўная копія(нявызн.) (недаступная спасылка). Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь (20 чэрвеня 2017). Архівавана з першакрыніцы 21 жніўня 2017. Праверана 22 чэрвеня 2017.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Скульптары Беларусі
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР
Катэгорыя·Супрацоўнікі Мінскпраекта
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
Катэгорыя·Нарадзіліся 5 чэрвеня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінскім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Выпускнікі БНТУ
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Лаўрэаты Ленінскай прэміі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1937 годзе
Катэгорыя·Архітэктары XX стагоддзя
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Ленінскага камсамола БССР
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў