wd wp Пошук:

Яўген Сяргеевіч Кулік

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кулік.

Яўген Кулік (31 кастрычніка 1937 — 12 студзеня 2002) — беларускі мастак пасляваеннага перыяда, аўтар эталона гербу «Пагоня» ў якасці дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь у 1991—1995 гг.[1]

Біяграфічныя звесткі

Нарадзіўся ў Менску. Пасля вайны скончыў Мінскае мастацкае вучылішча, а пасля Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Ад 1963 ён браў удзел у мастацкіх выставах. Майстэрня Куліка, што знаходзілася ў Мінску насупраць будынка КДБ, стала ў 1960-ыя гады нацыянальным асяродкамі сталіцы і атрымала назву «На паддашку».

Творчасць

У станковых творах распрацоўвае тэмы гісторыі і культурнай спадчыны беларускага народа: серыі «Помнікі дойлідства Гродзеншчыны» (1974 г.), «Славутыя дзеячы гісторыі і культуры Беларусі» (з 1993 г.), малюнкаў рэканструкцый «Замкі Беларусі», лісты «Кірмаш на Беларусі ў XVIII ст.» (усе 1977 г.), «Хрыстос прызямліўся ў Гародні» паводле рамана У. Караткевіча (1978 г.), «На куццю» паводле паэмы Я.Купалы (1982 г.), «Памяці Алены Кіш» (1983 г.), «Паўстанне 1863 г. на Беларусі» (1988 г.), трыпціх «Усяслаў Чарадзей, Ефрасіння Полацкая, Лазар Богша» (1996 г.).

У 1970-80-ыя гады займаўся кніжнай графікай, аформіў дзясяткі кніжак, і найлепшымі з іх былі: «Слова аб палку Ігаравым», «Ад гоману бароў» Александровіча, «Мушка-зелянушка і Камарык-насаты тварык» Багдановіча, «Сонечны клубочак» Зуёнка. Але сапраўдным шэдэўрам Яўгена Куліка стала кніга «Песня пра зубра» Міколы Гусоўскага. Завершанасцю кампазіцый, сінтэзам выяўленчых сродкаў вылучаюцца ілюстрацыі да кніг А. Вольскага і інш.

Вельмі вядомы яго графічныя серыі «Помнікі дойлідства Гродзеншчыны», «Замкі Беларусі», «Паўстанне 1863 г. у Беларусі».

Эталон «Пагоні» ў якасці дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь у 1991—1995 гг. аўтарства Яўгена Куліка

У 1991 гадзе стаў адным з аўтараў мадэрнізаванага варыянту герба «Пагоня».

Ушанаванне памяці

Пахаваны на Кальварыйскіх могілках у Мінску. У лістападзе 2005 года на могілках быў адкрыты помнік Куліку.[2]

Зноскі

  1. http://www.svaboda.org/content/article/24756568.html
  2. Альгерд Невяроўскі, На Кальварыйскіх могілках Мінску адкрыты помнік мастаку Яўгену Куліку // Радыё Свабода, 06 лістапада 2005 г.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Памерлі ў 2002 годзе
Катэгорыя·Члены Партыі БНФ
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Графікі Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Нарадзіліся 31 кастрычніка
Катэгорыя·Пахаваныя на Кальварыйскіх могілках
Катэгорыя·Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А. К. Глебава
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі 12 студзеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1937 годзе
Катэгорыя·Мастакі Беларусі
Катэгорыя·Экслібрысісты Беларусі
Катэгорыя·Графікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі