wd wp Пошук:

Аляксандр Аляксандравіч Касцючэнка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Касцючэнка.

Аляксандр Аляксандравіч Касцючэнка (195826 жніўня 2019[2], Мінск) — беларускі мастак-пастаноўшчык, сцэнограф, галоўны мастак Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь.

Біяграфія

З дзяцінства займаўся ў студыі выяўленчага мастацтва, потым у мастацкай школе. Скончыў у 1988 годзе Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут. У 19982000 — слухач Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (кваліфікацыя «Менеджар-эканаміст»). У 2001—2008 — у Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя М. Горкага (галоўны мастак), з 2009 года — галоўны мастак Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета.

Пастаянны ўдзельнік і прызёр усесаюзных і рэспубліканскіх выстаў, член Беларускага саюза мастакоў (2000).

Творчасць

У Вялікім тэатры оперы і балета стварыў сцэнаграфію каля 15 — ці оперных і балетных спектакляў. Сярод іх:

Балеты

Оперы

У 2011 годзе ажыццявіў рэканструкцыю сцэнаграфіі выдатнага беларускага мастака Яўгена Чамадурава ў новай пастаноўцы оперы «Аіда».

Апошняй працай мастака стаў балет па матывах рамана Льва Талстога — «Ганна Карэніна» (прэм’ера ў лістападзе 2019).

Таксама афармляў спектаклі для Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы, Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа, Беларускага дзяржаўнага маладзёжнага тэатра. Супрацоўнічаў з многімі вядомымі рэжысёрамі, у прыватнасці з Мадэстам Абрамавым, Віталінам Баркоўскім, Аляксандрам Гарцуевым, Валянцінай Ераньковай, Вітасам Грыгалюнасам, Міхаілам Краснабаевым, Барысам Луцэнкам і інш.

Усяго ў Беларусі і блізкім замежжы аформіў больш за 50 спектакляў.

Зноскі

  1. Аляксей Стрэльнікаў. «Бедны-бедны Журдэн»
  2. Памёр галоўны мастак беларускай Оперы // nashaniva.by 26 жніўня 2019

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Члены Саюза мастакоў Беларусі
Катэгорыя·Памерлі 26 жніўня
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Сцэнографы Беларусі
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Мастакі XXI стагоддзя
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Постаці Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Памерлі ў 2019 годзе
Катэгорыя·Постаці Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1958 годзе
Катэгорыя·Мастакі СССР
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Мастакі XX стагоддзя
Катэгорыя·Мастакі Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў