wd wp Пошук:

Анатоль Леанідавіч Кот

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Кот. Анатоль Леанідавіч Кот (5 чэрвеня 1973, Мінск) — беларускі і расійскі акцёр кіно і тэатра. Ганаровы дзеяч мастацтваў горада Масквы (2021).

Біяграфія

Нарадзіўся 5 чэрвеня 1973 года ў Мінску. З дзяцінства займаўся ў розных тэатральных студыях. У 1994 годзе скончыў Беларускую акадэмію мастацтваў (майстэрня А. Каляды). Па заканчэнні граў у спектаклях на «Вольнай сцэны», у Маладзёжным тэатры, Беларускім дзяржаўным тэатры лялек, Тэатры-студыі кінаакцёра, у антрэпрызны праектах.

Некаторы час працаваў у Германіі. Гэты перыяд можна адзначыць, у прыватнасці, удзелам у выкананні п’есы Еўсцігнея Фаміна «Арфей і Еўрыдыка» (2000) і монаспектаклі рэжысёра Монікі Дабраўлянскі паводле «Запіскі вар’та» Гогаля, прэм’ера якога адбылася ў 2004 годзе ў Берліне, у тэатры «Тахелес».

Апроч працы на сцэне, з 1993 года пастаянна працаваў на FM-радыё, дзе займаў самыя розныя пасады — ад ды-джэя да дырэктара.

C 2005 года працуе ў Маскве, у тэатры Армена Джыгарханяна.

Творчасць

У кіно акцёр набыў папулярнасць дзякуючы ролі князя Уладзіміра Друцкага ў гістарычнай стужцы «Анастасія Слуцкая» (2003), якая была высока ацэненая на розных кінафестывалях. Таксама ў 2003 годзе Анатоль Кот зняўся ў неадназначнай ваеннай драме Андрэя Кудзіненкі «Акупацыя. Містэрыі», якая была забароненая да паказу ў Беларусі. У Расіі акцёр стаў вядомы шырокай глядацкай аўдыторыі дзякуючы ролі падпалкоўніка Шкаліна ў серыяле тэлекампаніі РЕН-ТВ «Салдаты».

У 2012 годзе зняўся ў фільме «Жыве Беларусь».

Сям’я

Першая жонка — Юлія Высоцкая. Шлюб быў фіктыўным. Юлія вучылася з Катом на адным курсе, і калі яе запрасілі працаваць у тэатр Янкі Купалы, ёй спатрэбілася беларускае грамадзянства, якога ў яе не было. Каб яна атрымала грамадзянства, яны з Анатолем распісаліся. Гэта быў жэст дапамогі з ягонага боку. Яны і сёння падтрымліваюць сяброўскія адносіны.

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Нарадзіліся 5 чэрвеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Акцёры Расіі
Катэгорыя·Артыкулы пра тэатральных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Акцёры Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1973 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску