wd wp Пошук:

Баляслаў Іванавіч Сяўко

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Сяўко. Баляслаў Іванавіч Сяўко (15 мая 1940, вёска Міжэрычы, Зэльвенскі раён, Гродзенская вобласць — 2 чэрвеня 2002) — беларускі акцёр. Заслужаны артыст Беларусі (1972).

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і селяніна. У 1961 годзе быў прыняты ў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут на акцёрскі факультэт. Яго педагогам быў прафесар, народны артыст БССР Д. А. Арлоў. Пасля заканчэння інстытута ў 1965 годзе — акцёр тэатра імя Я. Коласа г. Віцебска. На працягу многіх гадоў — выканаўца рознапланавых роляў: Толік («Вайна пад стрэхамі» А. Адамовіча), Юрка («Таблетку пад язык» А. Макаёнка), Валодзька («Трыбунал» А. Макаёнка), Колесаў («Развітанне ў чэрвені» А. Вампілава), Уладзімір («Чужы» Л. Ніканенка), сын («Зацюканы апостал» А. Макаёнка) і іншых.

Узначальваў калектыў пантамімы, якому прысвоена званне «Народны». На 12-м і 13-м Міжнародных фестывалях пантамімы ў г. Брно (Чэхія) калектыў займаў першыя месцы ў намінацыях: сола, дуэт і трыа ў групавым выступленні з кароткай праграмай.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Артыкулы пра тэатральных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Памерлі 2 чэрвеня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 мая
Катэгорыя·Акцёры Беларусі
Катэгорыя·Акцёры XX стагоддзя
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Францыска Скарыны
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Постаці Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа
Катэгорыя·Памерлі ў 2002 годзе
Катэгорыя·Заслужаныя артысты Беларускай ССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Кінематаграфісты без IMDb
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Зэльвенскім раёне
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1940 годзе
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum