wd wp Пошук:

Віктар Цімафеевіч Лебедзеў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Лебедзеў. Віктар Цімафеевіч Ле́бедзеў (13 студзеня 1932, г. Арол, Расія) — беларускі акцёр. Народны артыст Беларусі (1992).

Біяграфія

Скончыў у 1955 годзе Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. 3 1956 працуе ў Беларускім тэатры юнага гледача.

Памёр 2 снежня 2001 года. Пахаваны на Усходніх могілках Мінска.

Творчасць

Акцёр шырокага творчага дыяпазону. Яго творчасць адметная спалучэннем псіхалагічнага аналізу з выразным знешнім малюнкам. Ролі будуе на эмацыянальных кантрастах, тонка адчувае жанравыя асаблівасці твора.

Сярод роляў: Трахім («Прымакі» Я. Купалы), Кароль, Самахвальскі («Цудоўная дудка», «Несцерка» В. Вольскага), Халімон («Подых навальніцы» І. Мележа), Кароль («Сярэбраная табакерка» З. Бядулі), Анатоль, Андрэй («Папараць-кветка», «Над хвалямі Серабранкі» І. Козела), Круціцкі, Рыспаложанскі («На ўсякага мудраца хапае прастаты», «Банкрут» А. Астроўскага), Румін («Дачнікі» М. Горкага), Хлестакоў («Рэвізор» М. Гогаля), Фёдар («У пошуках радасці» В. Розава), Пратэй, Мальволіо («Два веронцы», «Дванаццатая ноч» У. Шэкспіра), Панталонэ («Зялёная птушка» К. Гоцы), Трэлані, Ліўсі («Востраў скарбаў» Р. Стывенсана), Артур («Авадзень» паводле Э. Войніч), Юліус («Новыя прыгоды Карлсана» паводле А. Ліндгрэн) і інш. Здымаўся ў кіно і на тэлебачанні.

Фільмаграфія

Агучванне мультфільмаў

Памяць

Мемарыяльная дошка Віктару Лебедзеву

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1932 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 13 студзеня
Катэгорыя·Памерлі ў 2001 годзе
Катэгорыя·Народныя артысты Беларусі
Катэгорыя·Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Постаці Беларускага рэспубліканскага тэатра юнага гледача
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Артыкулы пра кінематаграфістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Акцёры Беларусі
Катэгорыя·Акцёры XX стагоддзя
Катэгорыя·Памерлі 2 снежня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Арле